Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Apr 2016

Каляндар падзей у Беларусі: май 2016

Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: 22 мая 2015 – май 2016 
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў 

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу" ў Мінску

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу” ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка запрашае зрабіць падарожжа ў часе пад акампанемент “гаворачых машын” – механічных патэфонаў, грамафонаў і фанографаў – у інтэр’ерах старадаўняй сядзібы Любанскіх у Лошыцы. Рарытэтная калекцыя, дзе самы "стары" грамафон датуецца 1900-м годам, належыць мінчаніну Ігару Барысевічу. У экспазіцыі – больш за 50 прайгравальнікаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з Англіі, Швейцарыі, Францыі, Германіі і ЗША. Многія з іх выпушчаны вядомымі фірмамі: Pathe, Edison Gem Phonograph, His Master’s Voice… Усе экспанаты адрэстаўрыраваны і ў рабочым стане: наведвальнікі  могуць не толькі даведацца пра цікавыя факты з гісторыі вынаходстваў Томаса Эдысана, братоў Патэ і Эміля Берлінера, але і паслухаць у іх “выкананні” любімыя мелодыі.

Калі: 16 красавіка – 9 снежня
Дзе: Мінск, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс

IV Мінскі форум вулічных тэатраў

IV Мінскі форум вулічных тэатраўУ пачатку мая ўжо чацвёрты раз гістарычны квартал Мінска Верхні горад стане вялікай "сцэнай" для акцёраў вулічных тэатраў з розных краін. На працягу трох дзён гледачы ўбачаць больш за 20 вулічных паказаў ад беларускіх і замежных калектываў, сярод якіх "Мусташ", "Альтана", "Дом сонца" і "Майстэрня ўражанняў", польскі "Тэатр на чамаданах", "Карнавальчык" з Санкт-Пецярбурга, "Тук-тук!" з Ціраспаля… Упершыню ў рамках фестывалю выступяць майстры вулічнага мастацтва з берлінскага тэатра Dulce Compania, якія пакажуць перформанс на хадулях "Каралева сэрцаў". Праграму форуму адкрые спектакль "Рабінзанада" эксперыментальнага тэатра "EYE" па матывах сусветна вядомых твораў Дантэ, Дэфо і Турнье. Творчую атмасферу створаць артысты Белдзяржцырка і жывыя статуі Аляксея Кірыевіча і Аляксея Стукіна. А фінальным акордам стане рок-паказ "Малевіч. Партрэт у двух вымярэннях" маладзёжнага тэатра “Кола" з Віцебска.

Калі: 6 – 8 мая
Дзе: Мінск, Верхні горад
Даведацца падрабязней

ХI Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў  "Рэтра Мінск 2016"

ХI Міжнародны злёт рэтра- і класічных аўтамабіляў  "Рэтра Мінск 2016"Напярэдадні свята Вялікай Перамогі выстаўка элітных аўтамабіляў пад адкрытым небам ужо дзявяты раз збярэ ў цэнтры Мінска калекцыянераў і аматараў рэтра- і класічных брэндаў з розных краін свету. Калона рарытэтных аўто праедзе цераз увесь горад ад плошчы Перамогі, дзе ўдзельнікі ўскладуць вянкі да манумента, да канцавога пункта – Музея авіяцыйнай тэхнікі. У праграму форуму таксама ўключана наведванне Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У час прыпынкаў на гарадскіх плошчах усе жадаючыя змогуць зрабіць фота на памяць каля ўнікальных экзэмпляраў айчыннага і замежнага аўтапрама, сярод якіх Rolls-Royce, Cadillac, Buick, Chevrolet, Lincoln, Cabrio, Ford, ВАЗ, "Волга", "Чайка" і УАЗ… 

Калі: 6 – 8 мая
7 мая – Плошча Перамогі, Плошча Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, Палац спорту, аэрадром "Баравая" 

Фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата-2016"

Фестываль воднага турызму "Мотальская рэгата-2016"Майскімі днямі "Мотальская рэгата-2016" другі год запар адкрые сезон актыўнага адпачынку на рацэ Ясельда і збярэ аматараў вяслярства на байдарках і каноэ з Беларусі, Украіны і Польшчы. Удзельнікі экстрэмальнага сплаву за два дні пераадолеюць дыстанцыю 30 км па маршруце "Недаступная Ясельда" – ад возера Спораўскае да Мотальскага возера – з двума прыпынкамі: у аграгарадку Моталь і вёсцы Буса. У мінулым годзе  водны шлях ужо апрабавалі экіпажы з розных краін свету, якія назвалі гэты маляўнічы край "Мотальскай Венецыяй". Для ўдзелу ў рэгаце неабходны турыстычныя байдаркі або каноэ, а таксама выратавальныя камізэлькі, палаткі, спальнікі і запасы прадуктаў на час падарожжа.

Калі: 7 – 8 мая
Дзе: Брэсцкая вобласць, аграгарадок Спорава, Бярозаўскі раён; возера Моталь, Іванаўскі раён 

Дзень Перамогі ў Беларусі

Дзень Перамогі ў БеларусіУ гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – аднаго з самых значных дзён у гісторыі ХХ стагоддзя – па ўсёй краіне пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Парады і шэсці з удзелам ветэранаў вайны, цырымоніі ўскладання вянкоў да мемарыялаў, помнікаў і абеліскаў – галоўныя падзеі гэтага свята. У другой палавіне дня плошчы, вуліцы і паркі стануць цэнтрамі народных гулянняў і забаў: спартыўных спаборніцтваў і конкурсаў, мастацкіх выставак і вернісажаў, кірмашоў, канцэртаў, тэатральных пастановак і кінапаказаў. А роўна апоўначы неба Мінска і абласных гарадоў расквеціць традыцыйны салют, які стаў у 1945-м сімвалам Вялікай Перамогі.

Калі: 9 мая
Дзе: плошчы, праспекты, канцэртныя пляцоўкі, паркі і скверы Мінска і іншых гарадоў Беларусі

Віяланчэліст Іван Карызна ў Беларусі

Канцэрт Івана Карызны ў МінскуФіналіст класічнага "Еўрабачання-2010", лаўрэат XIV Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага, выпускнік Парыжскай кансерваторыі віяланчэліст Іван Карызна ўпершыню выступіць у беларускіх гарадах з вялікім сольным канцэртам, дзе злучацца буйныя музычныя напрамкі – барока, класіцызм і рамантызм. Віртуоз выканае вядомыя творы Антоніа Вівальдзі, Ёзэфа Гайдна, Габрыэля Фарэ і Роберта Шумана ў суправаджэнні Muzzic Dom Orchestra пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна. Дарэчы, легендарны інструмент Івана Карызны – віяланчэль XIX стагоддзя – падарунак ад маэстра Уладзіміра Співакова, які першым прадказаў вялікую будучыню, параўнаўшы яго талент з геніем Мсціслава Растраповіча. У праграме вечара прыме ўдзел стыпендыят спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выхаванец Уладзіміра Перліна – віяланчэліст Міхаіл Радунскі.

Калі, дзе:

11 мая - Баранавічы, актавая зала Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
12 мая - Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр

XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі"

XX Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМI ў Беларусі"Юбілейны міжнародны форум сродкаў масавай інфармацыі збярэ ў Мінску прадстаўнікоў перыядычных выданняў, тэлеканалаў, радыёстанцый, буйнейшых інфармацыйных агенцтваў і інтэрнэт-парталаў Беларусі і іншых краін. Традыцыйна ўдзельнікі прадставяць самыя цікавыя і папулярныя праекты, а таксама сучасныя тэхналогіі ў медыясферы. Дваццатая па ліку выстаўка прымеркавана да 25-годдзя Садружнасці Незалежных Дзяржаў, і адным з цэнтральных мерапрыемстваў стане форум "Партнёрства ў імя будучыні. 25 гадоў СНД". Таксама гасцей чакаюць прэзентацыі, семінары і майстар-класы з удзелам вядомых журналістаў і экспертаў. У рамках выстаўкі адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў ХII Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Літара”.

Калі: 11 – 14 мая
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"
Даведацца падрабязней

Піяніст Кірыл Кедук у Беларусі 

Піяніст Кірыл Кедук у Беларусі Пераможца конкурсу Уладзіміра Гаровіца, лаўрэат 15 міжнародных конкурсаў, ініцыятар фестывалю "TyzenHouse" ў Гродне Кірыл Кедук упершыню прадставіць у Беларусі сольную праграму ў рамках серыі канцэртаў "Сіла класікі Volkswagen". За сваю кар’еру беларускі віртуоз выступаў з вядомымі аркестрамі Расіі, Германіі, Швейцарыі, Італіі і ЗША. У 2013 годзе піяніст выпусціў дэбютны альбом "My Polish Diary", запісаны сумесна з Delos Records, адной з аўтарытэтных гуказапісвальных кампаній, якая супрацоўнічае з тэнарам Дзмітрыем Хварастоўскім. У праграме мінскага канцэрта прагучаць вядомыя творы Франца Шуберта, Людвіга ван Бетховена, Фрэдэрыка Шапэна, Марыса Равеля, Караля Шыманоўскага…           

Калі, дзе:

12 мая – Мінск, КЗ "Верхні горад"
17 мая – Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр

XXV Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"

XXV Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота "Млын моды"Фінал нацыянальнага конкурсу "Млын моды-2016" збярэ як вядомых беларускіх і замежных дызайнераў, так і навічкоў fashion-індустрыі – маладых дызайнераў, фатографаў, мадэлей і стылістаў з усёй краіны. На галоўным подыуме адбудуцца прэзентацыі больш як 80 калекцый беларускіх куцюр’е, лепшых з якіх вызначаць пачэсныя госці – міжнародныя эксперты, спецыялісты ў галіне моды і дызайну з Расіі, Латвіі, Германіі, Італіі і Малайзіі. У рамках гала-шоу новыя pret-a-porter калекцыі прадставяць знакамітыя дызайнеры з Мінска, Масквы, Рыгі, Мілана, Рыма, Мюнхена, Кёльна і Куала-Лумпура. Акрамя паказаў ад куцюр удзельнікаў форуму чакае адукацыйная праграма – прэзентацыі, семінары, майстар-класы з прадстаўнікамі fashion-індустрыі.

Калі: 12 – 13 мая
Дзе: Мінск, Палац спорту, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

IX Міжнародны фестываль тэатраў лялек

IX Міжнародны фестываль тэатраў лялекУ міжнародным форуме прымуць удзел лепшыя тэатральныя калектывы з шасці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы і Ізраіля. За пяць дзён гледачы ўбачаць 14 спектакляў, многія з якіх пастаўлены па сюжэтах з сусветнай класікі. Шырока прадстаўлены і беларускія пастаноўкі, у тым ліку прэм’ера Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка”– "Мандрагора". У афішы – уладальнік прэміі “Залаты сафіт-2015" спектакль "Ваня" тэатра Karlsson Haus і чатырохразовы лаўрэат расійскай “Залатой маскі” пастаноўка "Забіць Караля" Пензенскага абласнога тэатра "Лялечны дом". Праграму мінскага форуму дапоўняць дыскусіі з гледачамі і крытыкамі, вечар тэатральнай музыкі "Лялечны рок-н-рол".

Калі: 13 – 17 мая
Дзе: Мінск, Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, Новы драматычны тэатр, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы

Рэтра-салон у Мірскім замку

Рэтра-салон у Мірскім замкуРэтра-салон пачатку XX стагоддзя ў знакамітым Мірскім замку, уключаным у  Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, чарговы раз раскрые дзверы для аматараў джазавай музыкі. На адзін вечар галоўнымі дзеючымі асобамі ў рэзідэнцыі князёў Вітгенштэйнаў і Святаполк-Мірскіх стануць дамы ў элегантных уборах і галантныя кавалеры, апранутыя па модзе 1920-30-х гадоў. У праграме мерапрыемства – усе атрыбуты незабыўнай эпохі: танцы пад акампанемент джаз-бэнда, фотаздымка ў інтэр’еры 20-30-х гадоў і прагляд нямога кіно. Прыемным дадаткам стане начная экскурсія па раскошных залах замка, а таксама конкурс на самую стыльную і элегантную пару вечара.

Калі: 14 мая
Дзе: Мірскі замак, Вялікая канферэнц-зала

Рок-опера "Юнона і Авось" у Беларусі

Рок-опера "Юнона і Авось" у БеларусіТэатр Аляксея Рыбнікава вяртаецца ў Мінск з легендарнай рок-операй "Юнона і Авось", якая ўжо на працягу 30 гадоў збірае поўныя залы па ўсім свеце. Пастаноўка запомнілася і палюбілася гледачам дзякуючы аглушальнаму поспеху спектакля Марка Захарава ў маскоўскім тэатры "Ленкам", дзе галоўныя ролі выканалі Мікалай Карачанцаў і Алена Шаніна. Гісторыя трагічнага кахання рускага графа Мікалая Разанава і дачкі губернатара Сан-Францыска Канчыты з цягам часу не толькі не страціла сваёй актуальнасці, але стала адной з самых вядомых рок-опер нашага часу. У спектаклі задзейнічаны вядучыя артысты тэатра – Валерый Анохін, Наталля Красцьянскіх, Мікалай Драздоўскі, Кацярына Салаўёва, Мікіта Пазнякоў...

Калі, дзе:

20-21 мая – Мінск, Палац Рэспублікі
22 мая – Гомель, ДК Чыгуначнікаў

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна Губарава

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна ГубараваПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выставам рэпрадукцый вялікіх майстроў Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Мікалая Селешчука, запрашае азнаёміцца з творчасцю выдатнага сучасніка – прадстаўніка беларускага наіўнага мастацтва Валянціна Губарава. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго работы ўпрыгожваюць залы вядомай французскай галерэі Les Tournesols, аднак застаюцца невядомымі для шырокай публікі на радзіме. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлены рэпрадукцыі 30 карцін, што нагадваюць карыкатуры, у якіх майстар адлюстроўвае будні правінцыяльных гарадоў і іх жыхароў. Паводле слоў самога мастака-прымітывіста, яму падабаецца "душэўнасць простых людзей, якія ўладкоўваюць свет згодна са сваімі густамі і ўяўленнямі аб прыгажосці"…

Калі: 26 мая – 9 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца падрабязней

J. Seven (Джэй Сэвэн) у Мінску

J. Seven (Джэй Сэвэн) у МінскуПапулярны ізраільскі мультыінструменталіст, які выступае пад псеўданімам J. Seven, віртуозна выконвае музычныя кампазіцыі на саксафоне, іспанскай гітары, блокфлейце і барабанах. У яго творчай біяграфіі – сольныя канцэрты, выступленні ў складзе эстрадна-сімфанічнага аркестра і сусветнага музычнага шоу. У канцэртнай праграме "Мелодыі кахання" ў Мінску прагучаць сусветныя хіты з рэпертуару Эніа Марыконэ, Стыві Уандэра, Джо Дасэна, Фауста Папэці, Джэймса Хорнера…

Калі: 26 мая
Дзе: Мінск, Драматычны тэатр Беларускай арміі

Аляксандр Сяроў у Мінску

Аляксандр Сяроў у МінскуВядомы спявак і кампазітар, аранжыроўшчык, народны артыст Расіі Аляксандр Сяроў сваім голасам і пранікнёнымі кампазіцыямі пра каханне паланіў сэрцы не аднаго пакалення. Дзякуючы манеры выканання, што ператварае кожную песню ў маналог-споведзь, за ім трывала замацавалася званне "спевака кахання". За больш як 40-гадовую творчую кар’еру Аляксандр Сяроў запісаў больш за 20 студыйных альбомаў, лепшыя кампазіцыі з якіх увойдуць у праграму вялікага сольнага канцэрта артыста ў беларускай сталіцы. Сярод іх залатыя хіты 1970-80-х гадоў – "Мадонна", "Я люблю тебя до слёз", "Сюзанна", "Ты меня любишь", "Как быть", "Звездопад"…

Калі: 31 мая
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі