Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC у Віцебску
Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.
Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
На працягу некалькіх месяцаў Беларускі дзяржаўны цырк прымае гасцей з Аўстраліі з грандыёзным шоу "Чараўніцтва на лёдзе". Гледачы ўбачаць інтэрнацыянальную каманду прафесіяналаў - шматразовых чэмпіёнаў свету па фігурным катанні з Новай Зеландыі, Аўстраліі і Канады. У праграму таксама ўвайшлі самыя відовішчныя нумары майстроў цырка: ілюзіён "Domina magic" (Італія), кітайскі цыркавы паказ, паветраная гімнастыка (Канада), дрэсура папугаяў (Расія), паветраная акрабатыка (Беларусь).
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк
Калі: 7 верасня 2013 – 12 студзеня 2014 года
Міжнародная выстаўка прысвечана святкаванню 1025-годдзя Хрышчэння Русі і з'яўляецца працягам юбілейнай выстаўкі 2008 года "Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі", якая з поспехам праходзіла ў Маскве, Кіеве і Мінску. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 100 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзяў з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі. Наведвальнікі ўбачаць шэдэўры праваслаўнага іканапісу славянскіх народаў, якія ў розных іканаграфічных варыянтах адлюстроўваюць асноўныя падзеі жыцця Хрыста...
Калі: 17 верасня - 5 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна
На адкрыцці міжнароднага форуму Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава выканае шэдэўры сусветнай класікі і кампазіцыі беларускіх кампазітараў. Упершыню прагучыць "Канцэрт для клавіра з аркестрам" у выкананні Віктара Капыцько, а завершыць вечар прэм'ера ад Вячаслава Кузняцова – "Сімфонія №5". У праграме фестывалю – 23 канцэрты, у тым ліку да 25-годдзя стварэння Дзяржаўнага камернага хору Беларусі і ансамбля салістаў пад кіраўніцтвам Ігара Іванова, а таксама выступленні сусветна вядомых беларускіх піяністаў і літоўскага ансамбля Subtilu-Z…
Калі: 15 кастрычніка – 3 лістапада
Дзе: Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія
У Мінску і абласных гарадах Беларусі ўпершыню прадстаўлены творы венгерскіх мастакоў з калекцыі Дзяржаўнага музея імя Янаша Дам'яніча ў Сольнаку. Больш за 30 работ 24 майстроў адлюстроўваюць самыя цікавыя перыяды ў развіцці мастацкай калоніі Сольнака, якая ўжо больш за стагоддзе застаецца цэнтрам пейзажнага і жанравага жывапісу Венгрыі. Найбольш каштоўныя экспанаты выстаўкі – палотны Ласла Меднянскага, Ферэнца Олдзяі, Петэра Сыле, Вілмаша Аба-Новака і Іштвана Задара.
Калі: 23 кастрычніка – 18 лістапада
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Абласныя цэнтры: лістапад 2013 – чэрвень 2014
Буйнейшы кінафорум Беларусі – фестываль "Лістапад" – збярэ прадстаўнікоў мастацтва cinema з 36 краін свету. Юбілейная дата ММКФ супала з 85-годдзем нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і 40-годдзем беларускай анімацыі. На чырвонай дарожцы фестывалю кіназоркі з'явяцца ў адзенні ручной работы ад французскага мадэльера Дэні Дзюрана. Адкрые форум біяграфічная стужка "Параджанаў" Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай, намініраваная на прэмію "Оскар-2014". Журы конкурсу ігравога кіно ўзначаліць расійскі кінарэжысёр, аўтар вядомых работ "Масква" і "Мішэнь" Аляксандр Зяльдовіч. Акрамя асноўнай праграмы, у рамках ММКФ пройдуць пазаконкурсныя і рэтраспектыўныя паказы, творчыя сустрэчы, майстар-класы, выстаўкі і вернісажы…
Калі: 1 – 8 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, кінатэатры Мінска
Адзіны ў Беларусі фестываль арганнай музыкі па традыцыі аб'яднае пад купалам Сафійскага сабора сусветна вядомых музыкантаў і іх паклоннікаў. Разам з цудоўным арганам тут будуць гучаць саксафон, блокфлейта, гістарычны кларнет 1800 года, шалюмо (драўляны духавы інструмент эпохі Сярэдневякоўя і Барока), камерны аркестр. Разам са знаёмымі публіцы музыкантамі Крыстафам Хаўзерам і Хансам Хрысціянам Хейнам у Полацку ўпершыню выступяць Марак Стафаньскі, Валерыя Балахоўская, Элізабет Завадке, Фларыян Хок, Рэгіна Каменшчыкава. Акрамя таго, у праграме фестывалю – юбілейны канцэрт салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай, прысвечаны 25-годдзю яе творчай дзейнасці.
Калі: 3 лістапада – 8 снежня
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі прадстаўляе цудоўны камерны праект з удзелам вядучых выканаўцаў. У змешаных праграмах гучаць арыі з опер, рамансы, народныя песні, музыка ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
5 лістапада – канцэрт да 100-годдзя з дня нараджэння кампазітара А.В.Багатырова
15 лістапада – тэатралізаваны канцэрт "Песні 30-40-х гадоў"
21 лістапада – канцэрт "Па правілах музыкі"
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, камерная зала імя Л.П.Александроўскай
Біг-бэнд Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга прадставіць публіцы яркую праграму класічнага джаза. Паклоннікі пачуюць творы 21 кампазітара, у тым ліку з рэпертуару такіх вялікіх джазменаў, як Дзюк Элінгтан і Бадзі Рыч.
Калі: 6 лістапада
Дзе: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, п. Чысць
Свята спорту і актыўнага адпачынку збярэ ў Беларусі каняводаў і прадстаўнікоў вядучых кампаній коннай індустрыі блізкага і далёкага замежжа, уладальнікаў коней, прафесіяналаў і аматараў коннага спорту. Акрамя захапляючага паказу пародзістых коней наведвальнікаў выстаўкі чакае насычаная шоу-праграма: спаборніцтвы па праходжанню трэйл-трасы, касцюміраваная выездка, вальтыжыроўка (акрабатычныя элементы на конях), шоу арабскіх скакуноў, тэатралізаваныя выступленні конна-гістарычных клубаў, а таксамае ўнікальная выстаўка карэт…
Калі: 7 – 10 лістапада
Дзе: Мінск, спартыўны комплекс "Дынама"
Уладальнік прэмій "Оскар", "Залаты Глобус" і "Грэмі" Эніа Марыконэ выступіць на беларускай сцэне ў рамках гастрольнага тура "Лепшае за ўсё жыццё!". Знакаміты італьянскі кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор, аўтар больш як 400 саўндтрэкаў да кінастужак працаваў з такімі праслаўленымі рэжысёрамі, як Квенцін Таранціна, Майк Нікалс, Олівер Стоўн, Раман Паланскі, Джон Карпентэр, Пэдра Альмадовар. Але сапраўдную вядомасць ён атрымаў пасля выхаду на вялікі экран фільма "Прафесіянал" Жоржа Латнера, у якім прагучала кампазіцыя "Chi Mai"…
Калі: 8 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна
Родапачынальнікі хард-рока, культавая група Deep Purple, якая ў гэтым годзе адзначае 45-годдзе, прыедзе ў Мінск у рамках грандыёзнага сусветнага тура. Беларускія паклоннікі пачуюць кампазіцыі з новай пласцінкі "Now What?!". Паводле слоў Яна Гілана, гэта першы альбом за "сем гадоў шчаслівага гастраліравання" і "запісаны па-за рамкамі музычных правіл". Моцная энергія, новыя трэкі і нязменны фірменны саўнд – усё гэта музыканты абяцаюць паклоннікам, якія збяруцца на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы Беларусі.
Калі: 10 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна
Адзін з лепшых свінгавых аркестраў свету аб'ядноўвае прафесійных мультыінструменталістаў з усёй Заходняй Еўропы. Візітная картка калектыву – кампазіцыя "Серэнада месяцовага святла" – стала класікай музыкі ХХ стагоддзя. У рамках гастрольнага тура па еўрапейскіх краінах знакаміты аркестр пад кіраўніцтвам Віла Салдэна прадставіць беларускай публіцы новую праграму "Музыка ў стылі Мілера". Акрамя твораў геніяльнага маэстра на вечары прагучаць кампазіцыі з рэпертуару сусветна вядомых зорак – Луі Армстранга, Фрэнка Сінатры, Элвіса Прэслі і Элы Фіцджэральд.
Калі: 12 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
На некалькі дзён Мінск ператворыцца ў сусветную сталіцу джаза. Грандыёзны праект аб'яднае самых тытулаваных беларускіх і замежных выканаўцаў і музыкантаў. На адной сцэне выступяць сусветныя зоркі: легенда джаза Гарлема, стваральнік "Bill’s Place Jazz-Club" Біл Сакстон, уладальнік тытула "Лепшы джазавы піяніст" (2010-2013) Аруан Артыз, вялікі джазавы саксафаніст, саліст аркестра Дзюка Элінгтана, двухразовы ўладальнік "Грэмі" Марк Грос і ўладальнік 10 вышэйшых узнагарод "Best of Music" Келвін Шолар Трыа. Кульмінацыяй фестывалю стане канцэрт "TAKE 6" – самай тытулаванай госпел і джаз-групы Амерыкі, уладальніка рэкордных 10 статуэтак і 18 намінацый "Грэмі".
Калі: 13 – 17 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікая зала Палаца Рэспублікі, Палац Прафсаюзаў
Знатакі балетнага мастацтва атрымаюць унікальную магчымасць на працягу аднаго вечара ўбачыць самыя яркія кампазіцыі нашага часу – аднаактовыя балеты "Клетка для папугаяў" і "Цэрберы". Упершыню на галоўнай сцэне Беларусі выступяць лаўрэаты прэстыжнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Пермскі дзяржаўны тэатр "Балет Яўгена Панфілава" і "Fresco Dance Company". Госці змогуць атрымаць асалоду ад цудоўнай пастаноўкі спектакляў. Так, у харэаграфічнай фантазіі "Клетка для папугаяў" увасобіўся геній вядомага расійскага балетмайстра Яўгена Панфілава…
Калі: 17 лістапада
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета
Вядомая спявачка, музыкант і кампазітар, якая стала ўвасабленнем расійскага "жаночага рока" Земфіра прадставіць у Мінску новы альбом "Жыць у тваёй галаве". Першы за шесць гадоў і самы загадкавы па перадгісторыі ў творчасці спявачкі зборнік выклікаў неадназначную рэакцыю музычных крытыкаў. Паводле слоў самой Земфіры, на стварэнне драматычнага і вельмі шчырага альбома яе натхніла захапленне рытмамі і рыфамі. На беларускай сцэне спявачка выканае як новыя, так і ўжо вядомыя кампазіцыі.
Калі: 18 лістапада
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна
У рамках глабальнай бізнес-ініцыятывы ўдзельнікамі Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі стануць больш за 3000 прадстаўнікоў з 30 краін свету. Сярод іх – эксперты, вядомыя інвестары, венчурныя фонды, топ-менеджары, стартапы, універсітэцкая супольнасць і таленавітая моладзь. У праграме бізнес-тыдня ў Беларусі – больш за 70 мерапрыемстваў у сталіцы і абласных гарадах: стартап-шоу BEL.BIZ BATTLE, Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка "Я – будучы прадпрымальнік", прэзентацыі, трэнінгі, майстар-класы і круглыя сталы. Галоўнай падзеяй маштабнага праекта стане III Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які пройдзе 19 – 21 лістапада ў Мінску.
Калі: 18 – 24 лістапада
Дзе: Мінск, IMAGURU Бізнес-клуб
У штогадовым фестывалі IFMC-2013 у горадзе Шагала Віцебску прымуць удзел калектывы сучаснай харэаграфіі Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і іншых краін свету. Традыцыйна Гран-пры міжнароднага конкурсу ўручаецца за выдатны танец, упершыню створаны і прадстаўлены на фестывалі. У якасці пачэснага госця выступіць маскоўская тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі, якая прадставіць унікальны спектакль "Едакі". Твор харэографа Кацярыны Кісловай – пераможцы тэатральнай прэміі "Залатая маска" ў намінацыі "Лепшы спектакль у сучасным танцы". Пастаноўка прысвечана вялікаму мастаку, прадстаўніку постімпрэсіянізму Вінсэнту Ван Гогу.
Калі: 20 – 24 лістапада
Дзе: Віцебск, КЗ "Віцебск"
Адна з сусветных зорак класічнага красовера французская спявачка Эма Шаплін валое дзіўным прыгожым голасам, арганічна спалучаючы ў творчасці рамантыку італьянскай оперы ХIX стагоддзя і сучасныя музычныя стылі. Яе альбомы – гэта неверагодны мікс оперы, софт-рока, сучаснай электроннай, поп- і рок-музыкі. У скарбоцы Эмы Шаплін –ужо тры сольныя пласцінкі, а таксама сумесныя праекты са Стынгам, Пітэрам Гэбрыэлам, Хасэ Карэрасам і Пласіда Дамінга. У рамках гастрольнага тура на беларускай сцэне прагучаць кампазіцыі з альбома "Macadam Flower", які выйшаў у 2009 годзе.
Калі: 21 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Адна з самых паспяховых спявачак сучаснасці, уладальніца цудоўнага голаса спявачка Лара Фабіян за доўгія гады творчай дзейнасці выступіла на 5 кантынентах і стала лідарам па колькасці прададзеных пласцінак – 12 мільёнаў. Выканаўца легендарнага сінгла "Adagio" ў рамках гастрольнага тура ўпершыню наведае Мінск і прэзентуе музычныя кампазіцыі з новага альбома "Le Secret", выпушчанага ў пачатку 2013 года.
Калі: 29 лістапада
Дзе: Мінск, Палац спорту
Вядомая бельгійская блюз-рок група Vaya Con Dios атрымала прызнанне пасля выпуску сінгла "Just A Friend Of Mine". Да сённяшняга дня музыканты не здрадзілі свайму стылю. Іх творчасць – непаўторны сімбіёз розных музычных напрамкаў: блюза, джаза, латцінаамерыканскіх і цыганскіх матываў. У рамках сусветнага развітальнага тура ў знак удзячнасці паклоннікам група выканае лепшыя кампазіцыі са свайго рэпертуару: "Nah Neh Nah", "What’s A Woman?", "Don’t Cry For Louie", "Puerto Rico", "Heading For A Fall", "Johnny".
Калі: 30 лістапада
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|