Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2016

Каляндар падзей у Беларусі: ліпень 2016

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу" ў Мінску

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу” ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка запрашае зрабіць падарожжа ў часе пад акампанемент “гаворачых машын” – механічных патэфонаў, грамафонаў і фанографаў – у інтэр’ерах старадаўняй сядзібы Любанскіх у Лошыцы. Рарытэтная калекцыя, дзе самы "стары" грамафон датуецца 1900-м годам, належыць мінчаніну Ігару Барысевічу. У экспазіцыі – больш за 50 прайгравальнікаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з Англіі, Швейцарыі, Францыі, Германіі і ЗША. Многія з іх выпушчаны вядомымі фірмамі: Pathe, Edison Gem Phonograph, His Master’s Voice… Усе экспанаты адрэстаўрыраваны і ў рабочым стане: наведвальнікі  могуць не толькі даведацца пра цікавыя факты з гісторыі вынаходстваў Томаса Эдысана, братоў Патэ і Эміля Берлінера, але і паслухаць у іх “выкананні” любімыя мелодыі.

Калі: 9 красавіка – 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна Губарава

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна ГубараваПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выставам рэпрадукцый вялікіх майстроў Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Мікалая Селешчука, запрашае азнаёміцца з творчасцю выдатнага сучасніка – прадстаўніка беларускага наіўнага мастацтва Валянціна Губарава. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго работы ўпрыгожваюць залы вядомай французскай галерэі Les Tournesols, аднак застаюцца невядомымі для шырокай публікі на радзіме. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлены рэпрадукцыі 30 карцін, што нагадваюць карыкатуры, у якіх майстар адлюстроўвае будні правінцыяльных гарадоў і іх жыхароў. Паводле слоў самога мастака-прымітывіста, яму падабаецца "душэўнасць простых людзей, якія ўладкоўваюць свет згодна са сваімі густамі і ўяўленнямі аб прыгажосці"…

Калі: 26 мая – 9 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца падрабязней

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 30 мая – 27 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замку

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замкуЭксклюзіўная выстаўка французскага куцюр'е Дэні Дзюрана (Denis Durand Couture), якога называюць заканадаўцам мод Канскага фестывалю, адкрыецца ў інтэр'ерах Мірскага замка – адной з самых выдатных мясцін Беларусі, унесенай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2013-м годзе зоркі беларускага тэатра і кіно паўсталі на чырвонай дарожцы ХХ ММКФ "Лiстапад" у элегантных уборах ад знакамітага француза. На гэты раз замест моднага дэфіле наведвальнікі ўбачаць 15 раскошных вобразаў вячэрняй і вясельнай моды, у тым ліку сукенку з тканіны, зробленай у Беларусі ўручную. Дапоўняць калекцыю сілуэты, створаныя у сааўтарстве з вядомым мінскім мадэльерам Апці Эзіевым, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні і аксесуары ад беларускіх дызайнераў: клатчы, кашалькі, рамяні, галаўныя ўборы са скуры і металу…

Калі: 16 чэрвеня – 3 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, г.п. Мір, Мірскі замак

IV Міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі ў Мінску "Кінема-2016"

IV Міжнародны фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі ў Мінску "Кінема-2016"Міжнародны open air фестываль нямога кіно ў Мінску азнаёміць гледачоў з шэдэўрамі 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя ад прызнаных мэтраў сусветнага кінематографа. Галоўным акцэнтам cinema-форуму стануць фільмы жахаў, сярод якіх легендарныя хорары "Прывід оперы", "Доктар Джэкіл і містар Хайд" і "Монстр". Праграму дапоўняць вядомыя "кароткія метры" Роберта Флоры, Чарльза Чапліна і Бастэра Кітана. Па традыцыі, адметнасцю фестывалю нямога кіно стане жывое музычнае суправаджэнне ў час паказаў прагучаць аўтарскія кампазіцыі і арыгінальныя мелодыі тапёраў у інтэрпрэтацыі сучасных беларускіх і замежных музыкантаў.

Калі: 16 чэрвеня – 14 ліпеня
Дзе: Мінск, унутраны дворык мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура

"Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў Мінску

"Арт-астравы" на Камсамольскім возеры ў МінскуПраект "Арт-астравы" ў 2015-м годзе стаў буйнейшым у Беларусі "музеем" інсталяцый пад адкрытым небам і сабраў каля 500 тысяч паклоннікаў сучаснага мастацтва. У новай экспазіцыі прадстаўлены творчыя работы беларускіх майстроў – 15 эксклюзіўных арт-аб’ектаў, вышыня якіх перасягае пяць метраў, а агульная вага дасягае 40 тон. Сярод самых цікавых – гіганцкія коканы на дрэвах, трохколавы веласіпед, алегорыя сучаснага горада і шпакоўня для думак. Наведвальнікі змогуць зрабіць падарожжа ў прасторы і ў часе, пабываць у абдымках прыроды, паглыбіцца ў містычны свет, паўдзельнічаць у філасофскім квесце і нават станцаваць з ценямі.

Калі: 23 чэрвеня – 10 верасня
Дзе: Мінск, востраў Камсамольцаў, Камсамольскае возера

Будслаўскі фэст-2016

Будслаўскі фэст-2016Каталіцкі фэст у гонар адной з самых шануемых нацыянальных святынь – абраза Божай Маці Будслаўскай, унесенага ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЕСКА, у гэтым годзе будзе прысвечаны 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі. Урачыстыя мерапрыемствы, якія пройдуць пад дэвізам "Надзея Божай міласэрнасці", упершыню наведае папскі легат кардынал Крыстаф Шонбарн. У праграме – святочныя богаслужэнні, еўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Будслаўскай Божай Маці, музычная пастаноўка ў гонар Года міласэрнасці, а таксама маладзёжная праграма, якая па традыцыі будзе арганізавана ў палатачным гарадку паломнікаў. 

Калі: 1 – 2 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, Мядзельскі раён, аграгарадок Будслаў 

Музычны open air фестываль "МОСТ-2016"

Музычны open air фестываль "МОСТ-2016"Маштабны рок-фестываль пад адкрытым небам "МОСТ" заваяваў папулярнасць сярод беларускіх гледачоў і стаў пляцоўкай для выступлення сусветна вядомых рок-груп і музыкантаў, сярод якіх "Hurts", "Bullet For My Valentine", "Kasabian", "Guano Apes", "Lumen", "Ленінград", Земфіра… У бягучым годзе open air упершыню пройдзе ў аднайменным фармаце, аднак у яго праграме – лепшыя беларускія і замежныя выканаўцы: "Начныя Снайперы", "Brunettes shoot Blondes", "Super Besse", "7000$", "Рэкорд Аркестр" і "Дай Дарогу!". Хэдлайнеры музычнага свята – культавая расійская рок-група "ДДТ" на чале са сваім нязменным лідарам Юрыем Шаўчуком і амерыканскія рокеры "Skillet", якія двойчы намініраваліся на прэмію "Грэмі".

Калі: 2 ліпеня
Дзе: Мінск, аэрадром "Баравая"

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў")

Рэспубліканскае свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў") Рэспубліканскае свята "Купалле" ў Александрыі запрашае ў атмасферу беларускай культуры, традыцый і звычаяў. У рамках форуму пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Году культуры і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання: у павільёне "Друкарскi двор XVI стагоддзя" госці змогуць убачыць друкарскі станок XVI стагоддзя, а таксама сваімі рукамі зрабіць афорт старонкі з Бібліі Францыска Скарыны. Упершыню пройдзе конкурс на лепшы купальскі касцюм, фальклорныя калектывы, выканаўцы, народныя майстры і рамеснікі з Расіі, Беларусі і Украіны прадставяць сваю культуру на выстаўцы-кірмашы "Горад сяброўства", а экскурсійны маршрут "Александрыйская вандроўка" дасць магчымасць зрабіць падарожжа па творчых пляцоўках праекта. Завершыцца фестываль гала-канцэртам "Купальская казка" з удзелам зорак беларускай і замежнай эстрады, а таксама запальваннем купальскага вогнішча, святочным феерверкам і лазерным шоу.

Калі: 9 – 10 ліпеня
Дзе: аграгарадок Александрыя, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

VI Міжнародны марафон дружбы "Друскінінкай – Гродна"

VI Міжнародны марафон дружбы "Друскінінкай – Гродна"Адзіны ў Еўропе трансгранічны марафон адбудзецца шосты раз і аб’яднае 120 спартсменаў з 12 краін свету –  Літвы, Эстоніі, Польшчы, Венгрыі, Германіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Егіпта і Нарвегіі. Статыстыка ўдзельнікаў гэтага форуму ўражвае: сярод спрынтараў – 21 жанчына і 99 мужчын, а лідзіруюць па колькасці беларусы – 73 чалавекі паспаборнічаюць за галоўны прыз марафону дружбы. У бягучым годзе зыходным пунктам на карце маршруту стане знакаміты літоўскі горад-курорт Друскінінкай. Удзельнікам трэба будзе за 6 гадзін пераадолець дыстанцыю 42 км і 195 м і фінішаваць ужо з іншага боку граніцы – у самым цэнтры старажытнага Гродна.

Калі: 10 ліпеня
Дзе: г. Друскінінкай (Літва) – г. Гродна (Беларусь)

Мюзік-шоу "Залатая калекцыя мюзіклаў"

Мюзік-шоу "Залатая калекцыя мюзіклаў""Залатая калекцыя мюзіклаў" – шоу, у якім арганічна спалучаюцца розныя грані тэатральнага мастацтва: акцёрскае майстэрства, вакал, харэаграфія. У канцэртнай праграме, прысвечанай гісторыі гэтага самабытнага жанру, прагучыць музыка з папулярных замежных фільмаў ("Прывід оперы", "Кабарэ", "Эвіта"), а таксама творы вядомых кампазітараў – Максіма Дунаеўскага, Генадзя Гладкова, Аляксея Рыбнікава… Калейдаскоп самых запамінальных нумароў прадставяць вядучыя артысты музычнага тэатра, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў Дзмітрый Якубовіч, Ілона Казакевіч, Алена Дуброўская, Шамхал Хачатуран, Юлія Шпілеўская, Дзяніс Нямцоў, Кацярына Дзегцярова, Мікіта Залатар, Святлана Маціеўская, Аляксандр Асіпец, Дар’я Новік, Эдуард Вайніловіч, Юлія Шышко, Аляксандра Вайцяховіч...

Калі: 14 ліпеня
Дзе: Мінск, Палац культуры прафсаюзаў

ХХV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

ХХV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"Юбілейны, 25-ы па ліку міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" – адзін з самых вядомых культурных брэндаў краіны – аб’яднае артыстаў з 28 краін свету. Галоўныя тэмы – Год культуры і 71-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Упершыню ў дзень адкрыцця – 14 ліпеня – на цэнтральных вуліцах горада разгорнецца святочны парад-шэсце, а побач са сцягамі краін-удзельніц з’явіцца сцяг "Славянскага базару". На сцэне Летняга амфітэатра пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця, музычныя праграмы "Саюзная дзяржава запрашае", "Віцебск збірае сяброў" і "25 імгненняў лета", фінал конкурсу маладых выканаўцаў "Віцебск-2016", сольныя канцэрты папулярных артыстаў, а таксама маладзёжныя забаўляльныя і гумарыстычныя праекты. Асаблівым акцэнтам стануць мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна.

Калі: 14 – 18 ліпеня
Дзе: Віцебск, Летні амфітэатр, тэатральныя і канцэртныя пляцоўкі горада
Даведацца падрабязней

Фестываль падарожжаў "TravelFest 2016"

Фестываль падарожжаў "TravelFest 2016"Фестываль "TravelFest 2016" другі раз запрашае тых, каму цікава тэма падарожжаў і новых адкрыццяў, а таксама аматараў экстрэмальнага адпачынку. У рамках турысцкага форуму адбудуцца выступленні вопытных падарожнікаў, travel market, дзе можна набыць дарожныя карты, кнігі, даведнікі і ўсю неабходную, экіпіроўку. Гасцей мерапрыемства таксама чакае маштабная забаўляльная праграма – розыгрышы прызоў і канцэрт пры ўдзеле папулярных беларускіх груп і выканаўцаў. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення мерапрыемства, будуць перададзены валанцёрскаму руху "Разам лепш" на развіццё сацыяльна значных праектаў.

Калі: 16 ліпеня
Дзе: Мінская вобласць, в. Жукаў Луг, база адпачынку "Жукаў Луг"

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае

Вішнёвы фестываль у горадзе Глыбокае"Вішнёвая сталіца" Беларусі – горад Глыбокае – запрашае аматараў духмяных ягад на самабытны фестываль, які стаў візітнай карткай краю. Адкрыецца традыцыйнае свята тэатралізаваным шэсцем з удзелам вішнёвай каралевы. Таксама ў праграме – спартыўнае свята "Вішнёвая эліта-2016", турнір "Самы моцны глыбачанін" і спаборніцтвы па сілавым экстрыме і армрэслінгу "Вішня-хіт", выстава-кірмаш народных майстроў "Вішнёвы кірмаш", канцэрты "Вішнёвыя мелодыі Глыбоччыны", "Вішнёвы калейдаскоп" і "Вянок дружбы". Гасцям прапануюць прыняць удзел у вішнёвым сэлфі-квесце па гістарычных мясцінах горада, паспрабаваць свае сілы ў конкурсе “Вішнёвыя парачкі”, а таксама атрымаць асалоду ад вершаў мясцовай паэтэсы Ганны Шакола ва ўтульным вішнёвым дворыку.

Калі: 18 – 23 ліпеня
Дзе: Глыбокае, Віцебская вобласць

VIII Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"

VIII Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд"Адзін з буйнейшых ваенна-гістарычных фестываляў Беларусі запрашае на маштабную рэканструкцыю знакамітай Грунвальдскай бітвы 1410 года, якая паклала канец больш як двухсотгадовым ваенным нашэсцям Тэўтонскага ордэна на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Гледачоў чакаюць рыцарскія турніры, масавыя пешыя і конныя рыцарскія бітвы (бугурты), турніры збраяносцаў, лучнікаў і алебарднікаў, выступленні рок- і фолк-выканаўцаў, музыкантаў і танцавальных калектываў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Акрамя таго, жадаючыя змогуць прыняць удзел у рыцарскіх спаборніцтвах і сярэдневяковых забавах, наведаць майстар-класы народных майстроў і набыць сувеніры.
 
Калі: 23 – 24 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, этнаграфічны комплекс "Дудуткі"

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2016 у Мінску

Арт-пікнік Freaky Summer Party 2016 у МінскуПраект Freaky Summer Party 2016, які ў бягучым годзе прадоўжыцца два дні, запрашае акунуцца ў атмасферу сапраўднага гарадскога свята. На пляцоўцы ў парку забаў Dreamland разгорнуцца крэатыўныя "астраўкі": пленэр, музычныя сцэны, дзіцячая пляцоўка і яшчэ каля 50 зон для разнастайных гульняў і забаў. У рамках секцыі Edutainment госці змогуць наведаць лекцыі па ўрбаністыцы і гарадскім бізнесе: вядомыя спікеры раскажуць аб тым, як эфектыўна выкарыстоўваць прастору сучаснага мегаполіса і падзеляцца сакрэтамі вядзення бізнесу ў беларускай сталіцы. Наведвальнікаў чакаюць арт-інсталяцыі, майстар-класы па стрыт-арту, маркет аксесуараў, гульні, конкурсы, вечарынкі і канцэрты і ад беларускіх выканаўцаў.

Калі: 23 – 24 ліпеня
Дзе: Мінск, Dreamland 

VII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"

VII Міжнароднае музычна-спартыўнае свята "Вялікая бард-рыбалка"Міжнароднае свята "Вялікая бард-рыбалка", якое праводзіцца з 2010 года, зноў збярэ на беразе маляўнічага Чыгірынскага вадасховішча аматараў  актыўнага адпачынку, аўтараў-выканаўцаў і музыкантаў. У рамках форуму ўпершыню разгорнецца маладзёжны палатачны арт-лагер, а таксама пройдзе інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?" на чале з вядомым украінскім тэлевядучым, кулінарам і бардам Барысам Бурдой. Ганаровы госць фестывалю – знакаміты нямецкі музыкант і грамадскі дзеяч Ціна Айсбрэнер, які выступіць у гала-канцэрце "Другі фармат. Альтэрнатыва папулярнай эстрадзе" з удзелам прафесійных музыкантаў і аўтараў-выканаўцаў з дзевяці краін. Сярод гасцей – бардаўскі дуэт Сяргея і Таццяны Нікіціных (Расія), музыкант, пісьменнік і рэжысёр Іржы Вондрак (Чэхія), лаўрэат Грушынскага фестывалю і "Пецярбургскага акорда" Павел Фахртдзінаў (Расія)…

Калі: 29 – 31 ліпеня
Дзе: вёска Грудзічына, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць
Даведацца падрабязней

Міжнародны спартыўна-музычны фестываль "Viva Braslav 2016"

Міжнародны спартыўна-музычны фестываль "Viva Braslav 2016"Міжнародны маладзёжны open air VIVA BRASLAV усяго за некалькі гадоў стаў візітнай карткай Браслаўшчыны – краю маляўнічых азёр і астравоў, які называюць "блакітнымі каралямі" Беларусі. Па традыцыі, свята спорту і музыкі пачнецца на цэнтральным пляжы горада, дзе пройдуць спаборніцтвы па пляжным футболе і валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд, а таксама экстрэмальным крос-кантры. Увечары гасцей чакаюць музычная праграма і начная дыскатэка ад лепшых сусветных дыджэяў. Хэдлайнерамі стануць папулярныя расійскія выканаўцы – дуэт Matisse & Sadko, МОТ і група "Нагу звяло", а таксама замежныя госці, прадстаўнікі прагрэсіўнага хауса Sick Individuals і Julian Calor, і малады беларускі дуэт MAGIC SOUND. Прыемным сюрпрызам для рамантыкаў і меламанаў стане з’яўленне новай сцэны "AQUA STAGE".

Калі: 30 ліпеня
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаў, гарадскі пляж "Дрывяты"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі