Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Стд 2016

Каляндар падзей у Беларусі: люты 2016

Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"У мінскім парку імя Чалюскінцаў стартаваў праект, дзякуючы якому можна завочна азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. Маштабная фотавыстаўка пад адкрытым небам стала прадаўжэннем праекта "Спадчына Беларусі" і прысвечана юбілейным падзеям 2015 года: 70-годдзю Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 60-годдзю Беларусі ў Сусветнай арганізацыі ЮНЕСКА, 10-годдзю Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ў ЮНЕСКА. Экспазіцыя, якая ўпрыгожыла агароджу парку на цэлы год, уключае больш за 60 фотаработ і дэманструе чатыры беларускія помнікі, унесеныя ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: Белавежскую пушчу, Мірскі замак, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль, Дугу Струвэ.

Калі: з 22 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Выстава Рамана Заслонава ў Мінску

Выстава Рамана Заслонава ў МінскуПерсанальная выстаўка вядомага мастака Рамана Заслонава – унука праслаўленага беларускага партызана, Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава – упершыню прайшла ў Мінску ў снежні 2015-га года. Экспазіцыя аб'яднала больш за 40 палотнаў, напісаных за 20 гадоў творчай дзейнасці ў Францыі. Міжнароднае прызнанне таленавіты майстар, выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў атрымаў у 1997 годзе, калі на "Асеннім салоне" ў Парыжы заваяваў першую прэмію. Цяпер яго работы знаходзяцца ў лепшых галерэях Францыі, Германіі, Іспаніі, Швейцарыі і ЗША. Стыль Рамана Заслонава – арыгінальнае спалучэнне класічных і сучасных напрамкаў еўрапейскага жывапісу, аднак нязменна галоўнай гераіняй яго палотнаў з'яўляецца жанчына, здольная ўзвысіцца над штодзённасцю і акунуцца ў казачны свет.

Калі: 29 студзеня – 28 лютага
Дзе: Гомель, палац Румянцавых і Паскевічаў
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў Мінску

Выстаўка "Гоя… Пікаса" ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка арыгіналаў вялікіх мастакоў ХХ стагоддзя – Франсіска Гоя і Пабла Пікаса – сумесны праект Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда (Мадрыд) і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Упершыню знатакі мастацтва ўбачаць у Беларусі амаль 100 графічных твораў агульным коштам 1,4 мільёна еўра. Панарама творчасці галоўнага мастака іспанскага рамантызму – Франсіска Гоя – прадстаўлена праз найбольш значныя графічныя работы з яго знакамітых серый "Капрычас", "Бедствы вайны", "Таўрамахія" і "Дыспаратэс". Са спадчыны самага "дарагога" мастака ў свецеПабла Пікаса – у экспазіцыю ўвайшлі гравюры "Ранены пікадор", "Акцёрская трупа", "Тры жанчыны і тарэадор", а таксама работы з серый "Сюіта Валара", ілюстрацыі да навелы Анарэ дэ Бальзака "Невядомы шэдэўр", створаныя па заказе Амбруаза Валара – аднаго з буйнейшых арт-дылераў таго часу.

Калі: 21 снежня 2015 – 21 сакавіка 2016 года
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў Мінску

Інтэрактыўная выстаўка "Пахі жыцця" ў МінскуНовая выстаўка "Пахі жыцця" ў галерэі "Дом карцін" запрашае зрабіць падарожжа ў свет парфумерыі, гісторыя якой налічвае тысячагоддзі. Наведвальнікі ўбачаць калекцыю парфумерных "хітоў" за апошнія 250 гадоў, у тым ліку адноўленыя па старадаўніх рэцэптурах 10 пахаў, якія падабаліся прадстаўнікам царскай сям'і Раманавых. Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены парфумерныя кампазіцыі, створаныя для вядомых асоб нашага часу: Уладзіміра Пуціна, Мірэй Мацьё, Іосіфа Кабзона, Валерыя Меладзэ, Філіпа Кіркорава... Асаблівай увагі заслугоўвае легендарны арамат "Белая Русь нумар 5", які распрацавала аўтар каля 40 бестселераў для вядомых брэндаў Kenzo, Lancome, Calvin Klein, Yves Saint Laurent, Estee Lauder беларуска Сафія Гройсман, якую называюць "Пікаса парфумерыі".

Калі: 24 снежня 2015 – 14 сакавіка 2016
Дзе: Мінск, галерэя "Дом карцін"

Праграма "Акадэмія клоўнаў" у Белдзяржцырку

Праграма "Акадэмія клоўнаў" у БелдзяржцыркуУ новым шоу на галоўны манеж краіны выйдуць выхаванцы ўнікальнай "Акадэміі клоўнаў", дзе разам са студэнтамі-артыстамі навучаюцца дзіўныя дрэсіраваныя жывёлы: коні, мядзведзі, папугаі, тхары, сабачка "Чаплін", слон-цырульнік… На працягу ўсяго паказу дарыць настрой гасцям будзе рэктар незвычайнай ВНУ – клоўн Бо – заслужаны артыст Расіі Барыс Аскоцкі, які ўжо многія гады з'яўляецца артыстам Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары. Адным з самых запамінальных у шоу стане нумар заслужанага артыста Расіі Андрэя Авярушкіна "Вясёлыя тхары", дзе маленькія звяркі, якія практычна не паддаюцца дрэсіроўцы, робяць неверагоднае: размотваюць носікамі дыванок, практыкуюцца на брусах, становяцца на заднія лапы і нават выконваюць сола.

Калі: 30 студзеня – 1 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Спявак Глеб Мацвяйчук у Мінску

Спявак Глеб Мацвяйчук у МінскуАкцёр, спявак, кампазітар і прадзюсар Глеб Мацвяйчук вырас у сям'і кінамастака "Беларусьфільма" Аліма Мацвейчука ў Мінску, дзе скончыў музычны каледж па спецыяльнасці "дырыжор хору". "Зорны" шлях пачаўся ў 2009 годзе, калі малады спявак стаў фіналістам вакальнага рэаліці-шоу "Рускія тэнары", а ў 2013-м яго дуэт з рок-спявачкай Вольгай Кармухінай быў прызнаны лепшым у тэлепраекце "Дзве зоркі". Сёння на рахунку Глеба Мацвейчука дзясяткі работ у кіно і тэатры, самымі запамінальнымі з якіх сталі ролі ў рок-операх "Ісус Хрыстос – суперзорка", мюзіклах "Монтэ-Крыста" і "Майстар і Маргарыта". Ён таксама аўтар музычных трэкаў для фільмаў "Адмиралъ", "Про любоff", "Яраслаў. Тысячу гадоў таму"… У беларускай сталіцы Глеб Мацвяйчук прадставіць праграму "Вялікія хіты 3-х стагоддзяў: на біс", у якой прагучаць сусветныя кампазіцыі, рамансы, песні расійскіх кампазітараў і самога артыста.

Калі, дзе:

1 лютага – Мінск, КЗ "Мінск"
3 лютага – Гомель, Грамадска-культурны цэнтр

Музычны трыа-тур "Поры года" ў Беларусі

Музычны трыа-тур "Поры года" ў БеларусіЦудоўнае трыа таленавітых беларускіх музыкантаў-віртуозаў адправіцца ў творчае турнэ па беларускіх гарадах з унікальнай праграмай "Поры года". Першы беларус, які ўдастоіўся гонару іграць на інструменце Страдывары, а цяпер – галоўная скрыпка знакамітага "Lipkind Quartet" Арцём Шышкоў, фіналіст класічнага "Еўрабачання-2010", лаўрэат XIV Міжнароднага конкурсу імя П. І. Чайкоўскага Іван Карызна, а таксама пераможца конкурсу Уладзіміра Горавіца, лаўрэат 15 міжнародных конкурсаў, ініцыятар фестывалю "TyzenHouse" ў Гродне Кірыл Кедук выканаюць легендарныя аднайменныя цыклы твораў Пятра Чайкоўскага і Астара П'яцолы "Поры года". Акрамя канцэртнай праграмы адбудуцца майстар-класы, дзе маладыя, але праслаўленыя ўжо майстры падзеляцца сакрэтамі з музыкантамі-пачаткоўцамі.

Калі: 5 – 11 лютага
Дзе: Слуцк,  Гродна, Бабруйск, Полацк, Баранавічы

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

XXIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмашБуйнейшы кніжны форум Беларусі і краін СНД аб'яднае вядучых выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў літаратуры з Расіі, Украіны, Казахстана, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, ЗША… Ганаровым госцем гэтай выстаўкі стане Арменія, а спецыяльным госцем – Эквадор. У бягучым годзе галоўныя мерапрыемствы форуму будуць прымеркаваны да Года культуры і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама памятных дат у гісторыі краіны і юбілеяў праслаўленых "песняроў" беларускай зямлі: Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Уладзіміра Мулявіна. Другі год запар дыскусійная пляцоўка міжнароднага літаратурнага сімпозіума "Пісьменнік і час: пераемнасць у літаратуры" збярэ мэтраў пяра, а таксама маладых аўтараў з розных краін у абмеркаванні актуальных пытанняў сучаснасці. Акрамя гэтага, у рамках форуму адбудуцца семінар маладых літаратараў, узнагароджанне пераможцаў 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама прэзентацыі, круглыя сталы, творчыя сустрэчы з вядомымі беларускімі і замежнымі аўтарамі…

Калі: 10 – 14 лютага
Дзе: Мінск, выставачны цэнтр "БелЭКСПА"
Даведацца падрабязней

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў Мінску

Выстава "Час і творчасць Льва Бакста" ў МінскуВыдатны мастак-сцэнограф, кніжны ілюстратар, майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, мадэльер Сярэбранага века – ураджэнец Гродна Леў Бакст – заваяваў сусветнае прызнанне дзякуючы рабоце над пастаноўкамі для легендарных "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева ў Парыжы. У эксклюзіўнай выставе, прысвечанай 150-годдзю з дня нараджэння майстра, прадстаўлены больш за 40 работ, выкананых у розных жанрах і тэхніках: жывапіс, графіка, літаграфія, тэатральныя эскізы і сцэнічныя касцюмы. Адзін з самых каштоўных экспанатаў – карціна "Купальшчыкі на Ліда. Венецыя", набытая ў прыватнага калекцыянера з Англіі. Наведвальнікі ўпершыню ўбачаць маштабную экспазіцыю – больш за 200 твораў – сучаснікаў Льва Бакста: прадстаўнікоў творчага аб'яднання "Свет мастацтва" Дабужынскага, Урубеля, Жукоўскага, Кустодзіева, Левітана, Валошына, Пятрова-Водкіна…

Калі: 10 лютага – 17 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Ціна Караль у Мінску

Ціна Караль у МінскуСпявачка і актрыса, зорны трэнер у папулярным тэлепраекце "Голас. Дзеці", заслужаная артыстка Украіны Ціна Караль атрымала вядомасць дзякуючы яркаму выступленню на фестывалі "Новая хваля - 2005", дзе выканала песню Брэндана Стоўна і заняла другое месца. У 2014 годзе ўкраінская дзіва выпусціла свой пяты па ліку студыйны альбом "Помню" і відэакліп на кавер-кампазіцыю, а ў 2015-м другі раз атрымала прэстыжную нацыянальную прэмію "Yuna" ў намінацыі "Лепшая выканаўца года". Акрамя таго, спявачка двойчы прызнана самай прыгожай жанчынай Украіны па версіі чытачоў часопіса "VIVA!". У беларускай сталіцы Ціна Караль выступіць у Дзень святога Валянціна і парадуе ўсіх закаханых лірычнымі кампазіцыямі "Кахаю яго", "Боль", "Помню", "Здацца ты заўсёды паспееш", а таксама свежымі сінгламі "Я ўсё яшчэ кахаю" і "Дзякуй".

Калі: 14 лютага
Дзе: Мінск, Prime Hall

Tea masters cup Belarus 2016 у Мінску

Tea masters cup Belarus 2016 у МінскуНацыянальны чэмпіянат па прыгатаванні чаю другі раз збярэ ў Мінску 20 прафесіяналаў і аматараў з усіх рэгіёнаў Беларусі. На шляху да перамогі ўдзельнікам трэба пераадолець тры этапы: майстэрства заварвання чаю, складанне чайнай кампазіцыі і дэгустацыя. Пераможца спаборніцтва атрымае права прадставіць краіну на міжнародным чайным чэмпіянаце, які адбудзецца ў Паўднёвай Карэі ў чэрвені 2016 года. У мінулым годзе першы ў гісторыі краіны чайны чэмпіянат наведалі звыш 1000 чалавек, таму арганізатары чакаюць яшчэ большай цікавасці гледачоў. Знатакоў чайнай культуры чакае насычаная праграма: тэматычныя выстаўкі, дэгустацыі, майстар-класы ад прызнаных мэтраў чайнага мастацтва, а таксама тэматычныя забавы і конкурсы.

Калі: 14 лютага
Дзе: Мінск, атэль "Пекін"

IV Форум эксперыментальных пластычных тэатраў "ПлаSтформа Мінск"-2016

"ПлаSтформа Мінск"-2016"ПлаSтформа Мінск"-2016 збярэ вядучых танцоўшчыкаў і харэографаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Даніі. Асаблівы акцэнт лютага ў гэтым годзе зроблены на сучасны польскі танец: гледачы ўбачаць наватарскія пастаноўкі ад лепшых кампаній. Сярод іх – лаўрэат узнагароды Польскай платформы танца 2014 года ў намінацыях "Лепшы спектакль" і "Лепшае выкананне" монаперформанс "Ніжынскі. Свята сноў", спектакль "Райская аблава", які прадставіць Люблінскі тэатр танца... Кульмінацыяй стане прэм'ера эксперыментальнай пастаноўкі Мацея Кузьмінскага, створаная сумесна са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Праграму дапоўніць цыкл лекцый польскіх тэатральных крытыкаў Ганны Круліцы і Ядвігі Маеўскай "Як разумець сучасны танец і як пісаць пра яго?"

Калі: 15 – 21 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Палац культуры чыгуначнікаў

IV Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..."

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае..."Адзін з самых вядомых музыкантаў і дырыжораў сучаснасці Уладзімір Співакоў чарговы раз збярэ ў Мінску зорак сусветнай сцэны. Знатакоў класікі парадуюць уладальніца тытула "Залатое сапрана", салістка Музычнага тэатра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі, народная артыстка Расіі і Абхазіі Хібла Герзмава, прыма-балерына Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, народная артыстка Расіі Ульяна Лапаткіна, віртуозны ізраільскі віяланчэліст з сусветным імем, вучань выдатнейшых музыкантаў ХХ стагоддзя Мсціслава Растраповіча і Рыгора Пяцігорскага Міша Майскі. Цудоўным сюрпрызам для прыхільнікаў Мельпамены стане спектакль Рамана Вікцюка "Пяшчота", у якім галоўную ролю выканае жонка і муза Уладзіміра Співакова – таленавітая актрыса і тэлевядучая Саці Співакова.

16 лютага
Урачыстае адкрыццё. Канцэрт Хіблы Герзмавы "Опернае гала", Вялікі тэатр Беларусі

17 лютага
Праграма Ульяны Лапаткінай "Аргенцінскае танга", Палац Рэспублікі

18 лютага
Саці Співакова ў спектаклі "Пяшчота", Цэнтральны дом афіцэраў
Праграма "Час Баха", Нацыянальны філарманічны аркестр Расіі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Співакова, Магілёўская абласная філармонія

21 лютага
Урачыстае закрыццё. Віяланчэліст Міша Майскі, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Аркадзя Берына
Даведацца падрабязней

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 - люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца больш падрабязна

Прэм'ера спектакля Сяргея Бязрукава "Сон розуму" ў Мінску

Прэм'ера спектакля Сяргея Бязрукава "Сон розуму" ў МінскуПрэм'ерны спектакль Маскоўскага губернскага тэатра "Сон розуму" паводле матываў аповесці М. В. Гогаля "Запіскі вар'ята" на мінскай сцэне прадставіць знакаміты акцёр тэатра і кіно, мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў. У сваёй новай рабоце ён упершыню не толькі выканае галоўную ролю, увасобіўшы вобраз тытулярнага саветніка Папрышчына, але і паўстане ў амплуа рэжысёра-пастаноўшчыка. Гледачы акунуцца ў свет звар'яцелага чалавека, аддаленага ад будзённай мітусні, у свет, дзе рэальнасць і мастацкая выдумка настолькі цесна пераплецены, што даюць магчымасць адчуць усе страхі і ілюзіі героя… Атмасфера містыкі і фантасмагорыі, уласцівая творам вялікага класіка, перадаецца дзякуючы мудрагелістым дэкарацыям і касцюмам акцёраў, а таксама арыгінальнаму пластычнаму малюнку з незвычайнымі цыркавымі трукамі, у стварэнні якіх прымалі ўдзел артысты Маскоўскага цырка Нікуліна на Цвятным бульвары.

Калі: 19 лютага
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Монаспектакль П'ера Рышара "П'ер Рычард III" у Мінску

Монаспектакль П'ера Рышара "П'ер Рычард III" у МінскуВыдатны акцёр і рэжысёр сучаснасці П'ер Рышар увайшоў у гісторыю сусветнага кіно дзякуючы бліскучым ролям у фільмах "Цацка", "Татулі", "Уцекачы", "Высокі бландзін у чорным чаравіку", "Укол парасонам" і многіх іншых. У сваёй новай рабоце – аўтабіяграфічным монаспектаклі "П'ер Рычард III" – ва ўласцівым яму стылі лёгкай французскай камедыі Рышар прадстаўляе шчырую, чуллівую і адначасова смешную гісторыю ўласнага жыцця. Яно – дзіўнае спалучэнне забаўных выпадковасцей, падзей і сустрэч, што адыгралі важную ролю ў творчым лёсе акцёра. На мінскай сцэне будзе ўзноўлены шарм рамантычных 1970-80-х гадоў: мэбля, адзенне, маркі аўтамабіляў… Гледачы, якія асмеляцца прымераць эклектычны вобраз з модных часопісаў той эпохі, таксама змогуць стаць часткай тэатральнай фантазіі вялікага коміка і падыграць свайму куміру.

Калі: 19 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

XV Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест" у гэтым годзе адзначыць 15-гадовы юбілей і збярэ рэкордную колькасць гасцей і ўдзельнікаў. На гродзенскую сцэну выйдуць царкоўныя і свецкія – дарослыя і дзіцячыя – калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Румыніі… У конкурсных праслухоўваннях напярэдадні гэтага форуму прынялі ўдзел 89 царкоўна-прыходскіх харавых калектываў Гродзенскай епархіі, лепшыя з якіх выступяць у заключным туры фестывалю. Акрамя конкурсных выступленняў у праграме свята духоўнай музыкі – выстаўкі сучасных абразоў і літаратуры, канцэрты харавых калектываў, вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай музыкі, прагляд і абмеркаванне фільмаў праваслаўнай тэматыкі.

Калі: 24 – 27 лютага
Дзе: Гродна, Свята-Пакроўскі сабор

Творчы вечар Уладзіміра Познера ў Мінску

Творчы вечар Уладзіміра Познера ў МінскуРасійскі журналіст і тэлевядучы Уладзімір Познер за больш як 50 гадоў кар'еры стаў адным з самых вядомых у сваёй прафесіі. Стваральнік аўтарскіх праграм, сувядучы тэлемастоў, аўтар дакументальных серыялаў і кніг, бліскучы інтэрв'юер, які гутарыў з вядомымі людзьмі планеты. Сярод герояў Познера – палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы: Міхаіл Гарбачоў, Анатоль Чубайс, Эдвард Радзінскі, Андрэй Канчалоўскі, Марк Захараў… У 2008 годзе тэлежурналіст стварыў знакамітую аўтарскую перадачу "Познер". Шырокаму колу ён вядомы і па бліскучым тандэме з Іванам Ургантам у дакументальных фільмах, прысвечаных падарожжам па Англіі, Францыі, Італіі, Ізраілі, Амерыцы, куды аўтары-вядучыя адпраўляюцца, каб зразумець асаблівасці гісторыі, культуры, традыцый і нораваў розных народаў. На творчым вечары ў Мінску знакаміты тэлежурналіст падзеліцца развагамі аб жыцці, раскрые некаторыя сакрэты прафесійнай дзейнасці, а таксама адкажа на пытанні беларускай публікі.

Калі: 25 лютага
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі