Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Май 2016

Каляндар падзей у Беларусі: чэрвень 2016

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у ГроднеРэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у Мінску

Выстаўка рарытэтных веласіпедаў у МінскуМіжнародны праект "Усё жыццё ў адным веласіпедзе", упершыню прадстаўлены на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане, запрашае акунуцца ў гісторыю веласіпеда - унікальнага сродку перамяшчэння і аднаго з вялікіх вынаходстваў, якое істотна аблягчыла жыццё еўрапейскіх гараджан і вясковых жыхароў. Наведвальнікі выстаўкі даведаюцца пра многія цікавыя факты аб жыцці і штодзённых клопатах прадстаўнікоў розных прафесій - свяшчэнніка, урача, пажарнага, пекара, малочніка, краўца, цырульніка - і пра тую ролю, якую адыграла ў іх перамяшчэннях з'яўленне веласіпеда. Эксклюзіўная калекцыя - а самаму "маладому" экспанату ў ёй ужо больш за 60 гадоў - належыць італьянцу Маўрыцыа Урбінаці, які на працягу чатырох дзесяцігоддзяў збірае старадаўнія веласіпеды з цікавым лёсам.

Калі: 18 лютага 2016 – люты 2017
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу" ў Мінску

Выстаўка "Гаворачыя машыны: гісторыя гуказапісу” ў МінскуЭксклюзіўная выстаўка запрашае зрабіць падарожжа ў часе пад акампанемент “гаворачых машын” – механічных патэфонаў, грамафонаў і фанографаў – у інтэр’ерах старадаўняй сядзібы Любанскіх у Лошыцы. Рарытэтная калекцыя, дзе самы "стары" грамафон датуецца 1900-м годам, належыць мінчаніну Ігару Барысевічу. У экспазіцыі – больш за 50 прайгравальнікаў канца XIX – пачатку XX стагоддзяў з Англіі, Швейцарыі, Францыі, Германіі і ЗША. Многія з іх выпушчаны вядомымі фірмамі: Pathe, Edison Gem Phonograph, His Master’s Voice… Усе экспанаты адрэстаўрыраваны і ў рабочым стане: наведвальнікі  могуць не толькі даведацца пра цікавыя факты з гісторыі вынаходстваў Томаса Эдысана, братоў Патэ і Эміля Берлінера, але і паслухаць у іх “выкананні” любімыя мелодыі.

Калі: 9 красавіка – 9 ліпеня
Дзе: Мінск, Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна Губарава

"Мастак і горад". Выстава рэпрадукцый Валянціна ГубараваПраект "Мастак і горад", вядомы дзякуючы выставам рэпрадукцый вялікіх майстроў Марка Шагала, Казіміра Малевіча і Мікалая Селешчука, запрашае азнаёміцца з творчасцю выдатнага сучасніка – прадстаўніка беларускага наіўнага мастацтва Валянціна Губарава. На працягу двух дзясяткаў гадоў яго работы ўпрыгожваюць залы вядомай французскай галерэі Les Tournesols, аднак застаюцца невядомымі для шырокай публікі на радзіме. У экспазіцыі пад адкрытым небам прадстаўлены рэпрадукцыі 30 карцін, што нагадваюць карыкатуры, у якіх майстар адлюстроўвае будні правінцыяльных гарадоў і іх жыхароў. Паводле слоў самога мастака-прымітывіста, яму падабаецца "душэўнасць простых людзей, якія ўладкоўваюць свет згодна са сваімі густамі і ўяўленнямі аб прыгажосці"…

Калі: 26 мая – 9 верасня
Дзе: Мінск, плошча Якуба Коласа
Даведацца падрабязней

Новая праграма ў Белдзяржцырку: "Я працую чараўніком"

Новая праграма ў Белдзяржцырку: "Я працую чараўніком"Цыркавое шоу "Я працую чараўніком" запрашае ў свет загадкавых пераўвасабленняў і неверагодных трукаў. Галоўным акцэнтам стане атракцыён "Ілюзія сучаснасці" ад прадстаўніка знакамітай дынастыі, уладальніка залатога медаля Міжнароднага фестывалю цыркавога мастацтва ў Карэі Яўгена Навасёлава. У новай праграме – акрабаты, паветраныя гімнасты, прафесійныя наезнікі, гімнасты на трапецыі і турніках, а таксама дрэсіраваныя жывёлы: галубы, кошкі, бардоскія догі і французскія мастыфы, вярблюды і ламы пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Паўночнай Асеціі Барыса Лазарова. На працягу ўсяго паказу дарыць настрой гледачам будзе вядомы клоўнскі дуэт "Гоша і Шурык" заслужаных артыстаў Украіны братоў Канстанціна і Алега Герасіменкаў.

Калі: 20 мая – 30 чэрвеня
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Арт-праект "Спадчына Беларусi. Адноўленыя архітэктурныя каштоўнасці"

Арт-праект "Спадчына Беларусi ў сусветным спiсе ЮНЕСКА"На працягу ўжо некалькіх гадоў мінчане і госці сталіцы знаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Беларусі, якія ведаюць ва ўсім свеце. унікальнасць якіх прызнаецца ва ўсім свеце. У гэтым годзе галерэя пад адкрытым небам аб'яднала больш як 100 рэпрадукцый з адлюстраваннем помнікаў архітэктурнай спадчыны, сярод якіх гарадскія ратушы, сядзібы і палацава-паркавыя комплексы, праваслаўныя і каталіцкія храмы, адроджаныя за апошнія дзесяцігоддзі ў розных рэгіёнах краіны. Аўтары арт-праекта – вядомыя фатографы, журналісты, лаўрэаты прэміі "За духоўнае адраджэнне" (2005) Аляксандр Аляксееў і Алег Лукашэвіч, якія ў 2004 годзе выпусцілі фотаальбом "Спадчына Беларусі", што стаў сапраўдным хітом продажаў у гісторыі нацыянальнага кнігавыдання: з 2004 па 2014 год прададзена больш як 42 тысячы экзэмпляраў.

Калі: з 21 мая
Дзе: Мінск, парк імя Чалюскінцаў

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"

Квест "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў"Знакамітая княжацкая рэзідэнцыя-музей у Нясвіжы запрашае прыняць удзел у серыі інтэрактыўных квестаў "Таямніцы і загадкі палаца Радзівілаў". Наведвальнікі зробяць захапляльнае падарожжа па раскошных залах, а таксама азнаёмяцца з гісторыяй адной з самых уплывовых дынастый Еўропы на працягу ХV-XVIII стагоддзяў. Суправаджаць удзельнікаў будзе князь Анатоль Вільгельм, які ў XIX стагоддзі першым пасля дзесяцігоддзяў запусцення аднавіў Нясвіжскі палац і вярнуў прадстаўнікоў княжацкай сям'і да родных пенатаў. Каб прайсці захапляльныя ўзроўні квеста, удзельнікам трэба будзе знайсці адказы на каверзныя пытанні, разгадаць гістарычныя загадкі, а таксама пабываць у месцах, звычайна закрытых для турыстаў: княжацкіх пакоях, падземных лабірынтах, вежах і абарончых умацаваннях.

Калі: 30 мая – 27 жніўня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

"Іванушкі International" у Мінску

"Іванушкі International" у МінскуРасійская група "Іванушкі International", заснаваная ў 1990-я гады Ігарам Мацвіенкам, заваявала папулярнасць дзякуючы "залатым" хітам "Хмары", "Лялька", "Тапаліны пух", "Залатыя аблокі", "Безнадзёга.ру", "Кропелька святла"… За 20-гадовую творчую дзейнасць у скарбонцы калектыву – 9 студыйных альбомаў і некалькі дзясяткаў музычных узнагарод, у тым ліку "Залаты грамафон", "Песня года", "Гукавая дарожка", "Стапудовы хіт" і "Авацыя". Пасля доўгага перапынку зорны склад бойз-бэнда вяртаецца ў Мінск з вялікім канцэртам, у якім прагучаць лепшыя кампазіцыі…

Калі: 2 чэрвеня
Дзе: Мінск, Prime Hall

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замку

Выстаўка высокай моды "Mir Couture" ў Мірскім замкуЭксклюзіўная выстаўка французскага куцюр'е Дэні Дзюрана (Denis Durand Couture), якога называюць заканадаўцам мод Канскага фестывалю, адкрыецца ў інтэр'ерах Мірскага замка – адной з самых выдатных мясцін Беларусі, унесенай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2013-м годзе зоркі беларускага тэатра і кіно паўсталі на чырвонай дарожцы ХХ ММКФ "Лiстапад" у элегантных уборах ад знакамітага француза. На гэты раз замест моднага дэфіле наведвальнікі ўбачаць 15 раскошных вобразаў вячэрняй і вясельнай моды, у тым ліку сукенку з тканіны, зробленай у Беларусі ўручную. Дапоўняць калекцыю сілуэты, створаныя у сааўтарстве з вядомым мінскім мадэльерам Апці Эзіевым, а таксама ювелірныя ўпрыгажэнні і аксесуары ад беларускіх дызайнераў: клатчы, кашалькі, рамяні, галаўныя ўборы са скуры і металу…

Калі: 16 чэрвеня – 3 верасня
Дзе: Гродзенская вобласць, г.п. Мір, Мірскі замак

XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

XI Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у ГроднеРэспубліканскі фестываль нацыянальных культур збярэ ў Гродне амаль 800 артыстаў – прадстаўнікоў 37 народаў свету. Упершыню ў фінале прымуць удзел выхадцы з Сірыі, Нігерыі, Шры-Ланкі, ЗША, а таксама Чачні (РФ). Сімвалам форуму стане бусел, а яго лагатыпам – цвецік-сяміцвецік. Упершыню ў рамках маштабнага форуму пройдзе акцыя, у час якой ад беларускай свечкі – як сімвала аб'яднання – запаляць агонь прадстаўнікі ўсіх нацыянальнасцей. Гістарычны цэнтр Гродна ператворыцца ў арт-пляцоўку, дзе разгорнуцца майстэрні мастакоў-партрэтыстаў, фотазоны, жывыя скульптуры, fashion-шоу з дэманстрацыяй народных касцюмаў, а таксама танцавальныя пляцоўкі па навучанні фламенка, капаэйры, усходнім і беларускім танцам. У праграму ўключаны і прэзентацыі 15 незвычайных відаў спорту, папулярных у прадстаўнікоў нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.

Калі: 4 – 5 чэрвеня
Дзе: Гродна
Даведацца падрабязней

XVІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"

XVІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"Знакаміты фестываль у культурнай сталіцы Беларусі-2016горадзе Маладзечне – запрашае аматараў паэзіі і музыкі на канцэрты беларускіх зорак і маладых таленавітых выканаўцаў. Па традыцыі, на сцэне гарадскога Летняга амфітэатра прагучаць песні беларускіх кампазітараў і паэтаў розных пакаленняў. Урачыстае адкрыццё форуму ў гэтым годзе прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна. У рамках канцэрта "Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна" ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга прагучаць лепшыя кампазіцыі з рэпертуару стваральніка легендарнага ансамбля "Песняры". Завяршэннем фестывалю стане грандыёзны гала-канцэрт сучаснай песні "Беларусь – крыніца натхнення" пры ўдзеле вядучых майстроў беларускай эстрады.     

Калі: 10 – 11 чэрвеня
Дзе: Маладзечна, Летні Амфітэатр

Джазавыя вечары каля Ратушы

Джазавыя вечары каля РатушыМіжнародны музычны праект, які стаў ужо сталічнай традыцыяй, зноў збярэ аматараў джаза ў самым "сэрцы" гістарычнага Мінска. Усяго за тры гады летні форум набыў папулярнасць у жыхароў і гасцей горада і сабраў вялікую колькасць паклоннікаў – больш як 50 тысяч гледачоў. Музычныя вечары каля Ратушы-2016 і на гэты раз парадуюць публіку сюрпрызамі: спіс знакамітых віртуозаў трымаецца ў строгім сакрэце. Вядома, што ў ліку запрошаных – адзін з самых вядомых джаз-трамбаністаў Еўропы, італьянскі джазавы аркестр з 13 музыкантаў, а таксама знакамітая вакалістка, лаўрэат буйнога еўрапейскага конкурсу Shure Montreux Jazz Voice Competition, якая атрымала прыз з рук амерыканскага кампазітара, аранжыроўшчыка і прадзюсара самага прадаваемага ў свеце альбома – Куінсі Джонса.

Калі: 11, 18, 25 чэрвеня
Дзе: Мінск, плошча Свабоды 

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"

Праект "Балетнае лета ў Вялікім"Вялікі тэатр Беларусі зноў запрашае верных сяброў і паклоннікаў акунуцца ў атмасферу беларускага і сусветнага опернага і балетнага мастацтва. Адкрые міжнародны фестываль прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і смерць" па матывах старажытнацюркскага эпасу "Кітабі Дэдэ Коркуд", уключанага ў Спіс нематэрыяльнай духоўнай спадчыны ЮНЕСКА. Наватарская пастаноўка беларускага харэографа Вольгі Костэль – сучасная інтэрпрэтацыя філасофскіх пытанняў аб сэнсе жыцця, кахання і смерці, узаемаадносінах чалавека і прыроды, закладзеных у адным са старадаўніх помнікаў сусветнай пісьмовай літаратуры.

На працягу тыдня на галоўнай сцэне краіны гледачы ўбачаць класічныя і сучасныя пастаноўкі, прэм'еры Вялікага тэатра, вечары легендарных харэографаў, канцэрты з удзелам салістаў і танцоўшчыкаў вядучых калектываў свету:

11-12 чэрвеняПалад Бюльбюль аглы "Каханне і смерць", запрошаны маэстра – лаўрэат міжнародных конкурсаў Эйюб Куліеў (Азербайджан)

13 чэрвеня –  балет "Жызэль, або Вілісы" з удзелам Настассі Сташкевіч (Расія)

14 чэрвеня – прэм'ера балета "Маленькі прынц"

15 чэрвеня – балет "Лебядзінае возера" з удзелам Кацярыны Борчанка (Расія)

16 чэрвеняВечар сучаснай харэаграфіі – мініяцюра Людвіга Мінкуса "Цені" і аднаактовыя балеты Іржы Кіліяна "Маленькая смерць" і  "Шэсць танцаў"

17 чэрвеня – Гала-канцэрт зорак сусветнага балета

Калі: 11 – 17 чэрвеня
Дзе: Мінск, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі
Даведацца падрабязней

Open-air на Купалле "Свята Сонца"-2016

Open-air на Купалле "Свята Сонца"-2016У дзень летняга сонцастаяння этнаграфічны музей "Дудуткі" запрашае на вялікі open-air канцэрт "Свята Сонца", дзе збяруцца лепшыя выканаўцы і калектывы айчыннай і замежнай folk/folk-rock сцэны. Гледачоў чакае насычаная праграма: рыцарскі турнір, сярэдневяковыя паядынкі і гульні, спаборніцтвы па фехтаванні, турнір лучнікаў… Акрамя таго, для ўдзельнікаў фестывалю будуць працаваць цікавыя арт-пляцоўкі: горад майстроў (ганчарная і кавальская справа, выраб драўлянага посуду, валенне воўны), рамесны кірмаш і майстар-класы народных майстроў, этна-пляцоўка, дзе можна зрабіць адзін з галоўных сімвалаў свята – купальскі вянок, а таксама навучыцца пляценню паясоў і даведацца аб варажбе і традыцыйных абрадах беларускага Купалля.

Калі: 18 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудуткі

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"Фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства" запрашае накіравацца ў эпоху высакародных воінаў і сярэдневяковых бітваў. У рамках фестывалю пройдуць рыцарскія турніры, конныя спаборніцтвы, масавыя баі (бугурты) і спаборніцтвы асілкаў, турніры лучнікаў і алебарднікаў. Адной з самых відовішчных падзей стане рэканструкцыя сярэдневяковай бітвы "Штурм умацаванняў". Акрамя гэтага, у праграме – выстаўка рыцарскіх даспехаў і зброі, тэатралізаваны паказ мінскага вулічнага тэатра "Вір", майстар-класы па баявым мастацтве і сярэдневяковых танцах, горад майстроў, атракцыёны, конкурсы і іншыя забавы. Завяршальным акордам стане канцэрт сярэдневяковай музыкі з удзелам вядомых беларускіх калектываў.

Калі: 18 – 19 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь-2016"

<H2 align=center>&nbsp;Май 2016</H2><EM></EM>У фінальным шоу юбілейнага, дзясятага па ліку, нацыянальнага конкурсу прыгажосці 26 прыгажуні, адабраныя амаль з тысячы прадстаўніц розных рэгіёнаў краіны, паспаборнічаюць за тытул "Міс Беларусь-2016", а таксама галоўны прыз – карону з белага золата з фіянітамі і тапазамі. Паводле слоў членаў журы, асноўная задача гэтага конкурсу - выбраць не проста самую прыгожую дзяўчыну, а своеасаблівы эталон беларускай жанчыны. Перад заключным шоу канкурсантак чакае насычаная праграма: майстар-класы, дэфіле, фотасесіі, інтэрв’ю... Згодна з задумай арганізатараў, грандыёзнае гала будзе прысвечана беларускай культуры і традыцыям, а фіналісткі конкурсу паўстануць у вобразах гістарычных персанажаў і прадэманструюць нацыянальнае адзенне розных эпох, пачынаючы з Х стагоддзя…

Калі: 19 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац спорту
Даведацца падрабязней

IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"

IХ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня-2016"Фестываль, прысвечаны аўтэнтычнай беларускай культуры і традыцыям іншых народаў, дзявяты раз збярэ ў пасёлку Акцябрскі фальклорныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Сербіі і Чэхіі. У дні фестывалю адбудуцца спаборніцтвы танцавальных пар і салістаў, турнір дзіцячых фальклорных калектываў, канцэрты этнавыканаўцаў і груп, майстар-класы па народных песнях і танцах, а таксама ўжо традыцыйныя святы "Рудабельскае Купалле" і "Рудабельскі кірмаш". Акрамя гэтага, у праграме – музычна-забаўляльныя і танцавальна-ігравыя пастаноўкі, рыцарскія баі з удзелам мазырскага рыцарскага клуба "Шатун", кірмаш народных промыслаў і майстар-класы мясцовых рамеснікаў.

Калі: 23 – 26 чэрвеня
Дзе: Гомельская вобласць, г. п. Акцябрскі

Фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

Фестываль опернага і балетнага мастацтва "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"Грандыёзны фестываль у фармаце open-air сёмы раз збярэ вядучых артыстаў Вялікага тэатра Беларусі і аматараў оперы і балета ў адным з самых прыгожых палацава-паркавых ансамбляў Еўропы – легендарнай Нясвіжскай рэзідэнцыі князёў Радзівілаў. У гэтым годзе пляцоўкамі мерапрыемстваў стануць Нясвіжскі Фарны касцёл Божага цела, Ратуша, Тэатральная зала і ўнутраны двор замка. Тут пройдуць канцэрты, творчыя вечары і доўгачаканыя прэм'еры:

24 чэрвеня
 
Балет Людвіга Мінкуса "Дон Кіхот"

25 чэрвеня

Опера Пятра Чайкоўскага "Іаланта"
Канцэрт "Сэрца, табе не хочацца спокою" пры ўдзеле вядучых салістаў беларускай оперы і струннага квінтэта "Серэнада"

26 чэрвеня

Канцэрт "Тэнары супраць басоў" у выкананні вядучых салістаў оперы Вялікага тэатра Беларусі
Канцэрт "Зоркі Вялікага ў Нясвіжы" пры ўдзеле вядучых салістаў оперы і балета Вялікага тэатра Беларусі

Калі: 24 – 26 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" 
Даведацца падрабязней

IV Міжнародны рэтрамотафестываль "Кола Часу"

IV Міжнародны рэтрамотафестываль "Кола Часу"Адзін з буйнейшых фестываляў рэтратэхнікі ва Усходняй Еўропе збярэ на пляцоўцы каля Вяслярнага канала (г. Заслаўе) больш як 200 рэтраматацыклістаў з 11 краін. Упершыню ў рамках фестывалю разгорнецца выстаўка "Рэтра-Custom", дзе будуць прадстаўлены матацыклы, створаныя сваімі рукамі, а таксама рарытэтныя мадэлі з прыватных музеяў, напрыклад, музея мапедаў і цацак "Кансервы часу" (Беларусь), музея "Рэтра-ЯВА Балахна" і тульскага матацыклетнага музея "Мота-Аўта-Арт" (Расія). У праграме свята – відовішчнае рэтрамотаралі "Сябры", аматарскі паказ мод і конкурс "RETRO-Fashion", у якім прымуць удзел гледачы ў вінтажных вобразах. Пераможцаў вызначаць у арыгінальных намінацыях "Lady-RETRO-Fashion" і "Gentleman-RETRO-Fashion". Для аматараў даўніны і рэстаўратараў адкрыюцца рэтра- і мотакірмашы.

Калі: 25 чэрвеня
Дзе: Мінская вобласць, Заслаўе, Вяслярны канал
Даведацца падрабязней

VIII Міжнародны музычны фестываль "Купальскае кола"

VIII Міжнародны музычны фестываль "Купальскае кола"Міжнародны музычны фестываль, прысвечаны беларускаму святу Купалле, у мінулым годзе ўпершыню прайшоў у фармаце двухдзённага open-air з этна-канферэнцыяй і канцэртамі жывой музыкі, сабраўшы ў этнаграфічным музеі "Дудуткі" больш як 5 тысяч гасцей з Беларусі і краін блізкага замежжа. Удзельнікаў фэсту "Купальскае кола"-2016 чакае новая лакацыя – загарадны комплекс "Камарова". Два дні тут будзе панаваць атмасфера легенд і паданняў таемнага летняга свята, у якім перапляліся хрысціянскія і язычніцкія традыцыі продкаў беларусаў. У праграме – маштабная рэканструкцыя святочных гулянняў і купальскіх абрадаў, сярод якіх варажба, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы, МОТА-Купалле і першая начная электронная фолк-дыскатэка. У грандыёзным канцэртным марафоне прымуць удзел больш як 20 калектываў: "Стары Ольса", "Гарынь", "Рутвіца", "Трынаццаты Бубен", Znich, GodsTower, Omut, Trollwald, Nokturnal Mortum…

Калі: 25 – 26 чэрвеня
Дзе: Мінскі раён, в. Ураджайная, загарадны комплекс "Камарова"

Канцэрт "Vivat Opera Moderne" ў Мінску

Канцэрт "Vivat Opera Moderne" ў МінскуЗоркі беларускай опернай сцэны – заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Уладзімір Громаў і Алена Шведава, фіналіст папулярнага праекта "Вялікая опера" барытон Ілья Сільчукоў і лаўрэат Міжнароднага конкурсу імя каралевы Лізаветы Юрый Гарадзецкі – запрашаюць аматараў класічнай музыкі на сумесны канцэрт "Vivat Opera Moderne". Вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі выканаюць вядомыя арыі з сусветнага рэпертуару ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Віктара Бабарыкіна. Вядучы музычнага вечара – мастацтвазнавец, музыкант, аўтар праграмы "Залатое сячэнне" на радыёканале "Культура" Алег Ойстрах.
 
Калі: 29 чэрвеня
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі, Вялікая зала

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі