Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Чэр 2016

"Кола часу 2016" збярэ ў Заслаўі байкераў з 11 краін

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IV Міжнародны рэтра-мота фестываль "Кола часу 2016" збярэ 25 чэрвеня на тэрыторыі вяслярнага канала ў Заслаўі ўдзельнікаў з 11 краін, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Мінаблвыканкама.

Плануецца, што можна будзе ўбачыць 200 рэтра-матацыклаў, якія аднаўлялі калекцыянеры і рэстаўратары. Сярод іх будуць транспартныя сродкі з трох прыватных музеяў тэхнікі, а таксама з прыватных калекцый. Упершыню адбудзецца выстаўка матацыклаў, пабудаваных сваімі рукамі ў рэтра-стылі.

"Кола Часу 2016" абяцае стаць сапраўдным відовішчам для ўсіх, хто неабыякавы да тэхнічнай гісторыі, у каго ёсць вопыт ваджэння матацыкла і каму проста падабаецца рэтра. Упершыню арганізаваны рэтра-базар будзе цікавы для тых, хто захапляецца "даўніной" у тэхніцы, а мотабазар дасць магчымасць выбраць аксесуары, запчасткі або нават сам рэтра-матацыкл.

Традыцыйны інтарэс ва ўсіх прысутных на фестывалі выклікае аматарскі паказ мод і конкурс "RETRO-Fashion", дзе гледачы, якія прыйшлі ў рэтра-адзенні любога перыяду, змогуць паўдзельнічаць у намінацыях на самы яркі і арыгінальны жаночы і мужчынскі вобраз у стылі рэтра. Разнастайныя забавы і атракцыёны для наведвальнікаў мерапрыемства ўсіх узростаў будуць арганізаваны на пляцоўцы фестывалю. Гледачы таксама будуць галасаваць за матацыкл, які спадабаўся, а пераможца атрымае прыз глядацкіх сімпатый. У намінацыі "Як мастак мастаку" ўпершыню ўдзельнікі фестывалю выберуць лепшы рэтра-матацыкл.

Праграма вялікага свята ў стылі рэтра для дзяцей, моладзі і дарослых будзе вельмі насычанай. Яна прадугледжвае відовішчнае спаборніцтва на рэтра-матацыклах. Акрамя таго, пройдзе 20-ы злёт сяброў "Явы", адбудзецца святкаванне 65-гадовага юбілею з моманту выпуску першага матацыкла пад маркай "Мінск" і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі