Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Лют 2017
Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найменшым узроўнем злачыннасці
Беларусь размясцілася на дзясятым радку ў рэйтынгу. Усяго ў рэйтынгу ўзроўню злачыннасці і бяспекі ацэньваліся 125 краін. Краінай з найменшым узроўнем злачыннасці з'яўляецца Катар, які заняў першае месца...
13 Лют 2017
Уладзімір Гошын уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту М'янмы
На сустрэчы абмеркаваны ўвесь спектр двухбаковых адносін, перспектывы далейшага ўзаемадзеяння. У час знаходжання ў г.Нейп'ідо Уладзімір Гошын таксама правёў перагаворы з дзяржаўным міністрам (намеснікам міністра) замежных спраў М'янмы і старшынёй камітэта па міжнародным супрацоўніцтве Палаты прадстаўнікоў М'янмы...
13 Лют 2017
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з галоўным рэдактарам "Народнай волі"
Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць у час сустрэчы ўсе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. Прэзідэнт разлічвае на далейшае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы...
10 Лют 2017
Прэзідэнт Грузіі зробіць 1-2 сакавіка візіт у Беларусь
Візіт кіраўніка дзяржавы абмяркоўваўся ў час беларуска-грузінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў. На перагаворах бакі падкрэслілі важнасць двухбаковых дружалюбных адносін і цеснага супрацоўніцтва па розных напрамках...
10 Лют 2017
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя дыпадносін
Абмен пасланнямі адбыўся ў час сустрэчы Часовага паверанага Беларусі ў Швейцарыі Паўла Мацукевіча з начальнікам упраўлення Еўропы, Цэнтральнай Азіі, Савета Еўропы, АБСЕ палітычнай дырэкцыі Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Нікаласам Брулем...
10 Лют 2017
Мінск і Сеул маюць добры фундамент для далейшага пашырэння двухбаковага дыялогу - Лукашэнка
"Ваша краіна была ў шэрагу першых дзяржаў, якія прызналі незалежнасць Беларусі ў 1992 годзе. З задавальненнем адзначаю, што з гэтага часу адбылося шмат выдатных падзей у розных галінах беларуска-карэйскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні...
10 Лют 2017
Лукашэнка павіншаваў Дорыс Лойтхард з 25-й гадавінай дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Швейцарыяй
"З задавальненнем адзначаю наяўнасць цесных беларуска-швейцарскіх сувязей, заснаваных на шматгадовым вопыце ўзаемадзеяння, агульнай зацікаўленасці, прынцыпах павагі, раўнапраўя і адказнасці"...
9 Лют 2017
Укараненне ў Беларусі механізма давернага кіравання прадпрыемствамі абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта
"Ёсць стратнае або нерэнтабельнае прадпрыемства. Яно працуе дрэнна. Трэба, каб працавала эфектыўна і добра. Дык давайце дадзім права адказным органам улады. Калі гэта сельгаспрадпрыемства, у нас адказваюць губернатары і старшыні райвыканкамаў. Няхай яны вызначацца, як кіраваць гэтым прадпрыемствам"...
8 Лют 2017
Беларусь і Румынія абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Румыніі Андрэя Грынкевіча з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам Мелешкану...
8 Лют 2017
Створаны рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліць аргкамітэт. У яго склад таксама ўвойдуць яшчэ больш як 30 чалавек, у ліку якіх міністры, кіраўнікі розных ведамстваў і ўстаноў...
7 Лют 2017
Лукашэнка занепакоены зніжэннем аб'ёмаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС
Прэзідэнт падкрэсліў, што трывалыя эканамічныя сувязі з'яўляюцца асновай любых адносін. "Мы заўсёды былі б сябрамі, братамі, але каб мець назаўсёды брацкія адносіны, павінна быць аснова - гэта эканоміка. І дзякуй богу, што ў нас яна вельмі залежная адзін ад аднаго", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
6 Лют 2017
Парламенты Беларусі і Ірана актывізуюць супрацоўніцтва
Разгледжаны перспектывы развіцця беларуска-іранскага міжпарламенцкага дыялогу, пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы супрацоўніцтва, у тым ліку садзейнічанне парламенцкімі метадамі развіццю гандлёва-эканамічных сувязей. У ліку разглядаемых пытанняў - узаемадзеянне ў фармаце міжнародных парламенцкіх арганізацый...
6 Лют 2017
Лукашэнка раскрытыкаваў эфектыўнасць работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
"Патрабуецца аб'ектыўная ацэнка дзейнасці Акадэміі кіравання (дарэчы, ацэнку я ўжо даў). Калі ласка, выконвайце і не зацягвайце. Калі цяперашняе кіраўніцтва Акадэміі кіравання не разумее, што рабіць, яго трэба неадкладна замяніць. Туды яно было і накіравана для таго, каб правесці нармальную работу", - заявіў Прэзідэнт...
6 Лют 2017
Лукашэнка: У сферы ідэалагічнай работы важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага
"Трэба прадоўжыць удасканаленне нацыянальнай ідэалогіі. Гэта адна з галоўных умоў стабільнасці ў грамадстве і аснова для далейшага развіцця. Важна адмовіцца ад усяго паказушнага і надуманага. Ні ў якім выпадку не павінна быць нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў", - запатрабаваў Прэзідэнт...
6 Лют 2017
Лукашэнка патрабуе прадаўжэння дэбюракратызацыі і павышэння выканальніцкай дысцыпліны
"Неабходны строгі кантроль за працэсам дэбюракратызацыі і імгненнае рэагаванне на змяненні сітуацыі ў палітыцы, эканоміцы, сацыяльнай і іншых сферах. Ніводная праблема, якая хвалюе нашых грамадзян, не павінна застацца без вашай увагі," - сказаў беларускі лідар...
6 Лют 2017
Новы пасол Ізраіля Алон Шохам прыбыў у Беларусь
У Мінск дыпламат прыляцеў вечарам 5 лютага. Да назначэння паслом у Беларусь Алон Шохам займаў пасаду начальніка консульскага аддзела МЗС Ізраіля...
6 Лют 2017
Лукашэнка адзначае значны патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва з Новай Зеландыяй
"Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для пашырэння беларуска-новазеландскага супрацоўніцтва ў розных галінах. Паслядоўнымі сумеснымі намаганнямі мы зможам узняць двухбаковае ўзаемадзеянне на новы ўзровень, устанавіць сапраўды дружалюбныя і даверныя адносіны паміж нашымі краінамі"...
3 Лют 2017
Лукашэнка аб увядзенні РФ пагранічнай зоны: ніколі не пойдзем на меры ў адказ
"Наколькі мяне інфармавалі, там ёсць нейкая прывязка да канкрэтных нейкіх кропак. Паўстае пытанне - гэта што Расія пачала праводзіць дэмаркацыю граніцы? Дык гэта перагаворны працэс, гэта ж можа выліцца ў сур'ёзны канфлікт"...
3 Лют 2017
Лукашэнка растлумачыў, чаму не падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС
"Я не падпісаў Мытны кодэкс, таму што многае, што павінна было быць, не працуе. Больш таго, я даручыў адклікаць асноўных нашых спецыялістаў з мытных органаў. Без вырашэння праблем я нават не дакрануся да гэтага кодэкса і іншых пытанняў"...
3 Лют 2017
Беларусь гатова ў разы нарасціць супрацоўніцтва з Узбекістанам
Прэзідэнта гэтай краіны Шаўката Мірзіяева, выбранага пасля смерці Іслама Карымава, Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў са станоўчага боку, адзначыўшы таксама добрыя якасці сфарміраванай ім каманды...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі