Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Feb 2017

Укараненне ў Беларусі механізма давернага кіравання прадпрыемствамі абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта

9 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Укараненне ў Беларусі механізма давернага кіравання прадпрыемствамі абмяркоўваецца на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На разгляд Прэзідэнта ўнесены падрыхтаваны ўрадам праект указа аб даверным кіраванні прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі. "Як мы дамаўляліся, перад прыняццем важных рашэнняў я хацеў бы абмеркаваць гэтыя прапановы. Тым больш, як было заўважана нядаўна, мы вельмі шмат уносім навацый, а потым праз паўгода пачынаем крамсаць праекты заканадаўчых актаў, таму што яны не адпавядаюць патрабаванням сённяшняга жыцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым запатрабаваў далажыць, чым абумоўлена неабходнасць распрацоўкі і прыняцця новага нарматыўна-прававога акта. "Ці можам мы без яго рэгуляваць тыя адносіны, якія ўстанаўліваюцца гэтым указам? - паставіў пытанне беларускі лідар. - Ёсць стратнае або нерэнтабельнае прадпрыемства. Яно працуе дрэнна. Трэба, каб працавала эфектыўна і добра. Дык давайце дадзім права адказным органам улады. Калі гэта сельгаспрадпрыемства, у нас адказваюць губернатары і старшыні райвыканкамаў. Няхай яны вызначацца, як кіраваць гэтым прадпрыемствам".

Аляксандр Лукашэнка таксама перасцярог аб патэнцыяльнай магчымасці злоўжыванняў пры назначэнні розных кіраўнікоў, каб іх дзейнасць на практыцы не ператваралася ў спробы рэйдарскіх захопаў. "Колькі ў нас кіраўнікі выратавалі стратных прадпрыемстваў? Я на сваёй памяці гэтага не помню. Таму мяне хвалюе, ці трэба наогул у гэта ўлазіць?" - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што пры рэгуляванні тых ці іншых працэсаў неабходна зыходзіць з жыццёвых рэалій. У якасці прыкладу ён прывёў дзеючую нарматыўную базу ў адносінах да прадстаўнікоў бізнесу. "Прагучала лічба - каля 2 тыс. актаў рэгулююць узаемаадносіны малога, сярэдняга бізнесу і гэтак далей. Хто іх чытаць будзе?" - падкрэсліў беларускі лідар.

"У нас ёсць уласнік - дзяржава (райвыканкам, аблвыканкам, урад). Давайце кіраваць. Мы кіраўнікоў не можам знайсці нармальных для таго, каб кіраваць прадпрыемствам, а сёння вы знойдзеце дадаткова кіраўнікоў для давернага кіравання, - адзначыў Прэзідэнт. - Няўжо прасцей нельга зрабіць, што будзе зразумела нашым людзям, кіраўнікам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі