У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Лют 2017

Лукашэнка раскрытыкаваў эфектыўнасць работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

6 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў эфектыўнасць работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння на нарадзе па аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Патрабуецца аб'ектыўная ацэнка дзейнасці Акадэміі кіравання (дарэчы, ацэнку я ўжо даў). Калі ласка, выконвайце і не зацягвайце. Калі цяперашняе кіраўніцтва Акадэміі кіравання не разумее, што рабіць, яго трэба неадкладна замяніць. Туды яно было і накіравана для таго, каб правесці нармальную работу", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, у Акадэміі кіравання ўдасканаленне работы неабходна пачынаць з адукацыйных праграм. "Трэба паглядзець, каго мы там будзем рыхтаваць, і пад іх рабіць праграмы. Туды павінны трапляць толькі перспектыўныя будучыя дзяржаўныя служачыя, якія заўтра будуць запатрабаваны, - сказаў беларускі лідар. - А вы прааналізуйце, колькі там людзей атрымалі адукацыю, якія заўтра наогул на пенсію ідуць. Яны як былі на гэтых пасадах, так і засталіся. Навошта мы туды іх накіроўваем, які сэнс у гэтым?"

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што атрыманне адукацыі ў Акадэміі кіравання не павінна быць расцягнутым, аднак будучы кіраўнік павінен атрымліваць максімум неабходных ведаў. "Ён адтуль павінен выйсці з добрым веданнем замежнай мовы. Гэта ж не справа, што сёння дзяржслужачыя праз перакладчыка размаўляюць са сваімі равеснікамі за мяжой, экспертамі і іншымі. Пэўныя веданні юрыспрудэнцыі, асабліва эканомікі. Ну і кіраванне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"Адбор у Акадэмію кіравання з гэтага года павінен быць пастаўлены на самы высокі ўзровень. Можа, нават як мы назначаем кадры, з улікам рэкамендацый. З кадравага рэестра або ж па вертыкалі - райвыканкам, аблвыканкам і іншыя органы вызначыць, якія будуць накіроўваць туды людзей і несці за гэта адказнасць", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Нараканні Прэзідэнт выказаў і ў адрас Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта. "Мы яго бачым часта? Ён якім быў з самага пачатку яго стварэння, так такім і застаўся. Недзе, нечага, неяк, можа, кіраўніку Адміністрацыі або намесніку нешта прынясе. Гэта павінен быць самы лепшы экспертны, аналітычны цэнтр, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Якая там аналітыка? Якія там даследаванні? Каму яны патрэбны? Там павінны быць сканцэнтраваны самыя моцныя кадры. Няхай іх будзе менш, але яны таксама павінны працаваць, прыцягваючы туды (на пазаштатнай аснове ў якасці экспертаў. - Заўвага БЕЛТА) тыя кадры і сілы, якія ёсць у краіне".

"Усюды павінен быць мінімум служачых. За кошт гэтага мы павінны даць людзям нармальную зарплату. Ні ў Інфармацыйна-аналітычным цэнтры, ні ў іншых падраздзяленнях не будуць працаваць дасведчаныя людзі, калі мы ім не будзем плаціць нармальную зарплату. Толькі за кошт скарачэння вы атрымаеце дадаткова гэтыя грошы і плюс яшчэ з бюджэту да таго, што вы сэканоміце", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка не задаволены і работай Нацыянальнага прэс-цэнтра. "Я наогул не разумею, чым ён займаецца, - сказаў Прэзідэнт. - Кожны дзень павінна быць навізна. Калі гэтай навізны няма, кіраўніка быць не павінна. Яго неадкладна трэба адхіляць ад работы".

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ўсе адпаведныя структуры павінны быць арганічна ўключаны ў працэсы выпрацоўкі рашэнняў, якія зыходзяць з Адміністрацыі, а таксама ўдзельнічаць ва ўнясенні задум і розных ідэй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс