8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Румынія абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі двухбаковых кантактаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Румыніі Андрэя Грынкевіча з міністрам замежных спраў Румыніі Тэадорам Мелешкану, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і іншых сферах. Таксама ўзнімалася тэма перспектыў узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
Асаблівая ўвага ўдзелена арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Румыніяй.