Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Feb 2017

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найменшым узроўнем злачыннасці

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найменшым узроўнем злачыннасці і высокім узроўнем бяспекі па версіі папулярнага сэрвісу Numbeo.

Беларусь размясцілася на дзясятым радку ў рэйтынгу. Усяго ў рэйтынгу ўзроўню злачыннасці і бяспекі ацэньваліся 125 краін.

Краінай з найменшым узроўнем злачыннасці з'яўляецца Катар, які заняў першае месца. Таксама ў топ-10 увайшлі Сінгапур, Аўстрыя, ААЭ, Грузія і інш.

Пры гэтым Эстонія заняла 12-е месца, Азербайджан - 18-е, Арменія - 19-е, Польшча - 30-е, Латвія - 40-е, Літва - 50-е, Расія размясцілася на 67-м радку, Казахстан - на 72-м, а Украіна - на 85-м.

Самымі небяспечнымі краінамі свету, згодна з рэйтынгам, сталі Гандурас (123-і радок), Папуа-Новая Гвінея (124-ы) і Венесуэла (125-ы).

Беларусь увайшла ў топ-10 краін з найменшым узроўнем злачыннасціNumbeo - папулярная база даных карыстальнікаў з розных краін і гарадоў. Індэкс злачыннасці і бяспекі заснаваны на апытаннях карыстальнікаў сайта і з'яўляецца ацэнкай агульнага ўзроўню злачыннасці ў горадзе або краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі