У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2017

Створаны рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Адпаведнае распараджэнне 8 лютага падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка ўзначаліць аргкамітэт. У яго склад таксама ўвойдуць яшчэ больш як 30 чалавек, у ліку якіх міністры, кіраўнікі розных ведамстваў і ўстаноў.

Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту даручана зацвердзіць план падрыхтоўкі і правядзення 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ і сумесна з зацікаўленымі забяспечыць яго рэалізацыю, а таксама забяспечыць правядзенне гэтага міжнароднага форуму на высокім арганізацыйным узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс