Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Чэр 2017
Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Аляксея Баталава
"З яго легендарным імем звязаны яркія і незабыўныя старонкі гісторыі савецкага і расійскага кінематографа. Фільмы з удзелам Аляксея Баталава па праву ўваходзяць у залаты фонд сучаснай культуры", - гаворыцца ў спачуванні...
15 Чэр 2017
Кабякоў 16 чэрвеня зробіць рабочы візіт у Санкт-Пецярбург
Прэм'ер-міністр Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. У парадак дня пасяджэння ўключана 19 пытанняў, якія датычацца ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, міграцыйнай і іншых галінах...
15 Чэр 2017
Лукашэнка: Праблемы ў рэгіёне АДКБ неабходна вырашаць самастойна, без замежных палітбюро
"Вельмі хацелася б, каб праблемы, якія ў нас ёсць, мы вырашалі самі. За сталом у Мінску, Маскве, у Ерэване, у іншых гарадах краін АДКБ. Каб не было ўплыву нейкіх іншых дзяржаў, груп, круглых сталоў. Тым больш мы можам вырашыць гэтыя праблемы і ў Карабаху, і ў Прыднястроўі, і ва Украіне. Гэта нашы праблемы"...
15 Чэр 2017
Лукашэнка пракаменціраваў заявы аб магчымасці ўрэгулявання канфлікту ва Украіне без мінскага фармату
"Ужо ідуць намёкі, што можна і без мінскага фармату абысціся, знайсці нейкія іншыя спосабы ўрэгулявання ўкраінскага канфлікту, - сказаў Прэзідэнт Беларусі. - Можна, вядома. Але пачынаць спачатку заўсёды складаней, чым прадаўжаць добрую справу"...
15 Чэр 2017
Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Бангладэш у сувязі з ахвярамі маштабнай паводкі
Кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым ад стыхійнага бедства і аднаўлення разбураным рэгіёнам...
15 Чэр 2017
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску
Як чакаецца, будуць абмяркоўвацца пытанні збліжэння заканадаўстваў Беларусі і Расіі, ход рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў і першачарговых задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву (2014-2017 гады)...
15 Чэр 2017
Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з днём нараджэння
"Удзячны, што лёс прадаставіў магчымасць мець такога сябра, які шчыра і з непрыхаванай сімпатыяй ставіцца да Беларусі. Наша асабістая дружба і дружба нашых краін моцная і "ўсепагодная", - гаворыцца ў віншаванні...
14 Чэр 2017
У Беларусі зацверджаны Нацыянальны план па Канвенцыі аб правах інвалідаў
Беларусь у 2015 годзе падпісала, а ў 2016 годзе ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў. Для забеспячэння скаардынаваных дзеянняў органаў заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады і грамадзянскай супольнасці па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі зацверджаны Нацыянальны план...
14 Чэр 2017
Беларусь і Іспанія стварылі міжурадавую камісію па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13-14 чэрвеня зрабіў рабочы візіт у Іспанію. Ён правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром па гандлі Іспаніі Марыяй Луісай Панселай...
14 Чэр 2017
Расійская дэлегацыя прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў сесіі саюзнага Парламенцкага сходу
У беларускай сталіцы 14-15 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы 52-й сесіі Парламенцкага сходу. У прыватнасці, 15 чэрвеня пад старшынствам Вячаслава Валодзіна адбудзецца пленарнае пасяджэнне сесіі, а сёння - пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу...
14 Чэр 2017
Беларускія і брытанскія парламентарыі маюць намер правесці сустрэчу ў час летняй сесіі ПА АБСЕ
Арганізацыйныя моманты абмяркоўваліся сёння старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Андрэем Навумовічам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёнай Гіб...
14 Чэр 2017
Прэзідэнт В'етнама ў бліжэйшы час наведае Беларусь
Аб гэтым паведаміў пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань сёння на прэзентацыі турыстычных праграм у В'етнам на асенне-зімовы сезон 2017-2018 гадоў...
14 Чэр 2017
Беларусь мае намер прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з МАГАТЭ пры рэалізацыі праекта БелАЭС
Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў у Вене на сустрэчы з генеральным дырэктарам МАГАТЭ Юкія Амана...
14 Чэр 2017
Спікер Дзярждумы Расіі прыедзе ў Мінск для ўдзелу ў сесіі Парламенцкага сходу
У беларускай сталіцы 14-15 чэрвеня пройдуць мерапрыемствы 52-й сесіі Парламенцкага сходу. У прыватнасці, 15 чэрвеня пад старшынствам Вячаслава Валодзіна адбудзецца пленарнае пасяджэнне сесіі, а сёння - пасяджэнне Савета Парламенцкага сходу...
13 Чэр 2017
Падыходы да магчымага аднаўлення беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў калійнай сферы абмеркаваны на сустрэчы ў Лукашэнкі
На мерапрыемстве прысутнічалі як прадстаўнікі расійскага бізнесу, так і кіраўнікі галіны з боку Беларусі. На сустрэчы прадметна абмеркаваны падыходы да магчымага аднаўлення супрацоўніцтва, актуальныя пытанні, звязаныя з сітуацыяй на сусветным рынку хлоркалію...
13 Чэр 2017
Лукашэнка: як бы на нас ні націскалі, мы правядзём беларуска-расійскія вучэнні маштабна і сур'ёзна
"Вы добра ведаеце, што Беларусь і ў рамках Саюзнай дзяржавы, і ў рамках АДКБ адказная за заходні напрамак. Гэта зона адказнасці Беларусі, і ўся наша армія сканцэнтравана на гэта разам з Расійскай Федэрацыяй"...
13 Чэр 2017
Лукашэнка: Восенню будзе апрабавана новая форма сумеснай падрыхтоўкі фарміраванняў КСАР АДКБ
"Важна не толькі абкатаць дзеянні войскаў у розных рэгіёнах калектыўнай бяспекі ў адзінай вучэбнай абстаноўцы, але і прапрацаваць дзеянні па прадухіленні сучасных пагроз, якія ўжо ўстойліва набылі гібрыдныя формы"...
12 Чэр 2017
Беларусь вітае захаванне прыярытэтнай увагі МАГАТЭ бяспечнаму развіццю ядзернай энергетыкі
Прадстаўнік Беларусі прыняў удзел у дыскусіі па праекце гадавога даклада МАГАТЭ за 2016 год. Валянцін Рыбакоў адзначыў усё больш шырокі спектр дзейнасці агенцтва па садзейнічанні дзяржавам-членам у дасягненні мэт устойлівага развіцця...
12 Чэр 2017
Буйныя мерапрыемствы беларускага старшынства ў АДКБ пройдуць у Мінску 13 і 15 чэрвеня
Кіраўнікі абаронных ведамстваў абмяркуюць план сумеснай падрыхтоўкі органаў кіравання і фарміраванняў сіл і сродкаў сістэмы калектыўнай бяспекі АДКБ на 2018 год...
12 Чэр 2017
Лукашэнка пацвярджае зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўсебаковых сувязей з Філіпінамі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Філіпіны Радрыга Дутуртэ з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі