Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Oct 2017

Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване 25 кастрычніка

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе 25 кастрычніка ў Ерэване (Арменія), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Парадак дня ўключае больш як 15 пытанняў, якія датычацца функцыянавання ЕАЭС. Кіраўнікі ўрадаў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі абмяркуюць пытанні фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў саюза, ініцыятывы па рэалізацыі лічбавага парадку дня аб'яднання, комплекс мер па процідзеянні нелегальнаму абароту тавараў на мытнай тэрыторыі саюза.

Таксама ў цэнтры ўвагі будзе разгляд плана мерапрыемстваў па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў адносна руху тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы на 2018-2019 гады. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць разгляду дарожнай карты па рэалізацыі ўзгодненай транспартнай палітыкі дзяржаў саюза на сярэднетэрміновую перспектыву. Сярод іншага на разгляд кіраўнікоў урадаў вынесены пытанні фарміравання сістэмы інфармацыйнага абмену на агульным электраэнергетычным рынку саюза, праект пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

На палях пасяджэння ў прэм'ер-міністра Беларусі таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі