Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Oct 2017

Лукашэнка патрабуе пазбаўляцца ад "гігантызму" і шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе шукаць рэзервы для эканоміі ў цеплазабеспячэнні. Аб гэтым ён заявіў сёння ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цеплазабеспячэнне - гэта не толькі адна з найбольш важных жыллёва-камунальных паслуг, але і самая дарагая. Больш як 30 працэнтаў ад сумы жыроўкі зімой - на ацяпленне і падаграванне вады. "Тут ёсць велізарныя рэзервы для эканоміі. Зніжэнне долі імпартуемых газу і энерганосьбітаў, за якія мы расплачваемся валютай, прымушае нас больш актыўна выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва, а ў перспектыве электрычную энергію Астравецкай АЭС", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што вытворчасць цеплавой энергіі на мясцовых відах паліва сябе апраўдала. Яе сабекошт значна ніжэйшы за аналагічны паказчык на прыродным газе пры іншых роўных умовах. Прэзідэнт прывёў у прыклад Віцебск, дзе гэтаму ўдзяляецца вялікая ўвага. У горадзе працавала кацельня на газе, сабекошт цяпла быў каля Br100. "Зрабілі рэканструкцыю, перавялі на шчэпкі - стала менш як Br65. Хоць і там безгаспадарчасці хапае. Калі яе ліквідаваць, то наогул на Br50 выйдзе, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - А вось у Брэсцкай вобласці працуюць на газе, маюць сабекошт Br100 і лічаць гэта нармальным. Там што, няма драўніны? Або яны газ недзе таннейшы бяруць?"

Аднак, прадоўжыў Прэзідэнт, і з выкарыстаннем мясцовых рэсурсаў не ўсё паспяхова. Праверкамі сістэматычна ўстанаўліваюцца факты выкарыстання пераўвільготненага драўнянага паліва. Гэта прыводзіць да павышэння яго ўдзельных расходаў да 65 працэнтаў і зніжэння каэфіцыента карыснага дзеяння катлоў да 30 працэнтаў. Закупка паліва ў пасрэдніцкіх структур і без правядзення адпаведных канкурэнтных працэдур таксама вядзе да завышэння сабекошту цеплавой энергіі. Такія факты былі выяўлены ў Полацку, Брэсце, Скідзелі. Устаноўлены выпадкі значнай розніцы ў кошце (часам да двух разоў) драўнянага паліва, што набываецца арганізацыямі ЖКГ у межах аднаго раёна.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і аб стане самой кацельнай гаспадаркі. "Многія кацельні будаваліся даўно, з савецкім размахам і імкненнем да гігантызму. А мы сёння пажынаем плады, калі часта магутны кацёл працуе на ацяпленне толькі аднаго-двух дамоў", - сказаў ён.

Толькі ў Гомельскай вобласці на балансе арганізацый ЖКГ ёсць 114 кацельняў, магутнасць якіх значна перасягае далучаную нагрузку. "Часам ад кацельні да дома кіламетровая сетка пракладзена, там цяпла больш страчваецца, чым ідзе на яго ацяпленне. Можа, лепш закрыць такую кацельню, а людзям індывідуальныя катлы паставіць? - прапанаваў кіраўнік дзяржавы. - Такіх аб'ектаў у нас нямала, і над гэтым ураду сумесна з губернатарамі трэба працаваць. Цяпло сёння каштуе вельмі дорага (і заўтра будзе яшчэ даражэйшым), і любая аптымізацыя кацельнай гаспадаркі паварочваецца выгадай і для спажыўца, і для дзяржавы".

Прэзідэнт таксама заклікаў не забываць аб планавай замене зношаных цепласетак. "Калі не выконваць яе ў неабходных аб'ёмах, у агляднай будучыні атрымаеце вялікія праблемы, з якімі рэгулярна сутыкаюцца нашы суседзі. У Расіі і Украіне з-за гэтага зімой замярзаюць не толькі кварталы, але і цэлыя гарады. У нас недапушчальна, каб замёрз нават адзін асобна ўзяты дом. Спадзяюся, вы мяне пачулі!" - папярэдзіў беларускі лідар.

Асабліва востра праблема абслугоўвання камунальнай інфраструктуры стаіць у сельскай мясцовасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі