У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Кст 2017

Лукашэнка: Трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці

Лукашэнка: Трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці23 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухоўваючы даклад аб мерах па завяршэнні асенніх палявых работ у краіне і прапановах па ўдасканаленні структуры пасяўных плошчаў у Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Асобнае, прыватнае пытанне, але вельмі важнае для краіны - Віцебская вобласць. Нам трэба пайсці на сур'ёзную рэформу аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны. Мы дамовіліся пачынаць са структуры пасяўных плошчаў. Трэба кардынальна змяніць падыход да вядзення сельскай гаспадаркі на Віцебшчыне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, якія работы праведзены ўжо ў гэтым напрамку, як у рэгіёне маюць намер вырашаць пастаўленыя задачы ў наступным годзе. "Мы павінны гэту праблему вырашыць раз і назаўсёды, асабліва са структурай пасяўных плошчаў, арыентацыяй на структуру сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта значыць, што там будзем вырабляць: малако, ялавічыну, свініну, птушку, улічваючы кліматычныя ўмовы Віцебскай вобласці і ўрадлівасць зямель, узровень не толькі земляробства, але і вядзення сельскай гаспадаркі, я маю на ўвазе перш за ўсё кадры", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым ён запатрабаваў дакладваць па сутнасці, не замоўчваць праблемы, спрабуючы падаць усё ў выгадным святле. "Вы ж не паправіце сітуацыю дакладамі па валавой вытворчасці таго ці іншага прадукту. Галоўнае - гэта грошы. Ёсць яны - нармальна працуеце, рэнтабельная вытворчасць - малайцы. Калі гэтага няма, што тут расказваць, якія прыбаўленні ў вазе, якая таварнасць малака і гэтак далей. Гэта важна для таго, каб аператыўна кіраваць вытворчасцю. Але гэта не мая функцыя - аператыўна кіраваць. Яна павінна заканчвацца на ўзроўні губернатара і вам паступаць для ведама. Галоўнае - паказчыкі эфектыўнасці, а тут не прыпішаш", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс