Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2017

Лукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вады

20 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у сістэме ЖКГ па ўсёй краіне забяспечыць належную якасць пітной вады. Аб гэтым ён заявіў сёння ў сваім выступленні на рэспубліканскім семінары аб удасканаленні і развіцці ЖКГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у рэспубліцы забяспечана стапрацэнтная даступнасць насельніцтва да пітной вады. У той жа час захоўваецца праблема яе якасці. 26 працэнтаў проб вады ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях не адпавядаюць патрабаванням нарматываў па колькасці жалеза. Забяспечанасць станцыямі ачысткі вады ад прымесей жалеза - 42 працэнты. Гэта пытанне неабходна вырашыць да 2025 года", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт назваў недапушчальным, што некаторыя рэгіёны не маюць ачышчальных збудаванняў і да гэтага часу адходы збіраюцца на палях фільтрацыі. "Ёсць самыя сучасныя формы ачысткі - укараняйце. Гэту праблему трэба было вырашаць учора. Таму сёння неадкладна трэба вырашыць гэтыя пытанні. Выкарыстоўвайце перадавы сусветны вопыт, навуку прыцягвайце, шукайце крыніцы фінансавання і дзейнічайце", - даручыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, таксама актуальная ў гэтай сферы праблема замены зношаных сетак. "Ад гэтага і звышнарматыўныя страты вады. Некаторыя разумнікі ў рэгіёнах спрабуюць гэтыя страты ўключыць у сабекошт, беручы грошы і з насельніцтва, і з бюджэту. Аб гэтага ж церпіць якасць самой вады. Таму гэту праблему таксама стаўце сабе як прыярытэтную, - сказаў Прэзідэнт. - І калі Анфімаў (старшыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў. - Заўвага БЕЛТА) з групай будзе разлічваць чарговы раз кошт паслуг, тут трэба абразаць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі