Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Кст 2017

Лукашэнка ўвязвае адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання з ростам даходаў насельніцтва

20 кастрычніка, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання цесна ўвязаны з ростам даходаў насельніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на рэспубліканскім семінары "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пастараемся да 2020 года адысці ад перакрыжаванага субсідзіравання. Гэтага вельмі хоча Сямашка (намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. - Заўвага БЕЛТА) і прамысловы сектар краіны. Калі ласка, мы не супраць. Але вам давядзецца падняць зарплату, прытым істотна. Зможаце яшчэ напалову падняць заработную плату да таго, што ёсць, - калі ласка, мы людзям скажам: вось вам дабаўка да заработнай платы і стапрацэнтная аплата. Гульні ў адны вароты быць не павінна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання павінен ажыццяўляцца за кошт павышэння эфектыўнасці работы галіны, далейшага зніжэння затрат, удасканалення нарматываў, дыферэнцыяцыі тарыфаў, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. "Вось шляхі вырашэння гэтай праблемы. У нас ёсць дзяржпраграма, і яе трэба выконваць", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі