Магілёўская вобласць – адна з шасці абласцей Беларусі, размешчана на ўсходзе краіны.
Магілёўская вобласць – самы ўсходні рэгіён Беларусі, пагранічны з Расійскай Федэрацыяй. Усходнія суседзі рэгіёну – Смаленская і Бранская вобласці Расіі. На поўначы вобласць мяжуе з Віцебскай, на захадзе – з Мінскай, а на поўдні – з Гомельскай абласцямі.
Лясы займаюць каля 41% тэрыторыі вобласці.
У вобласці веравызнаюць 17 рэлігій. Асноўная – праваслаўе.
У склад вобласці ўваходзяць 21 раён, 15 гарадоў, у тым ліку два гарады абласного падпарадкавання – Магілёў і Бабруйск, 8 пасёлкаў гарадскога тыпу, 155 сельскіх Саветаў з 2985 сельскімі населенымі пунктамі.
Беларусь – важны транзітны маршрут паміж Расіяй і Еўропай, і Магілёўская вобласць мае развітую дарожную інфраструктуру.
Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі.
Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.
Вобласць перасякаюць сярэднія цячэнні трох вялікіх рэк – Дняпра, Сожа і Бярэзіны.
Магілёўская вобласць – адзін з асноўных прамысловых рэгіёнаў Беларусі, які прадстаўлены больш як 200 прадпрыемствамі.
Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельгастэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш.
Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці – Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчаны свабодная эканамічная зона і тэхнапарк "Магілёў".
Магілёўская вобласць багата на прыродныя рэсурсы і карысныя выкапні. Вядомы 1800 радовішчаў:
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 1,2 млн гектаращ, у тым лику ворыва – 766 тыс. гектараў.
Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры размешчаны паўсюль. Больш як на 70% плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30% – харчовае.
Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.
Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёну – радыеактыўнае забруджванне тэрыторыі пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.
Багатая гісторыя, мастацкая літаратура Магілёўшчыны адлюстраваны ў шматлікіх помніках археалогіі, самабытнай архітэктурнай спадчыне, помніках манументальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод выдатных мясцін:
Некалькі штогадовых міжнародных музычных і тэатральных фестываляў праводзіцца ў Магілёўскай вобласці.
У вобласці выдаюцца 4 абласныя і 23 мясцовыя газеты. Таксама ёсць абласныя і гарадскія радыё- і тэлеканалы.