Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь

Жорнаўская рэліктавая дуброва

7
Жорнаўская рэліктавая дуброва
Жорнаўская рэліктавая дуброва – адзін з самых цікавых помнікаў прыроды – знаходзіцца ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У канцы 19 стагоддзя дуброва знаходзілася ў валоданні князя Мікалая Радзівіла – буйнога лесапрамыслоўца Паўночна-Заходняга края. Сёння унікальны помнік прыроды знаходзіцца ў веданні ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная база Інстытута лесу НАН Беларусі”. Узрост гэтай дубровы амаль 300 гадоў, большая частка яе дрэў адносіцца да катэгорыі плюсавых. Кожны такі дуб мае бездакорны генафонд і яго жалуды выкарыстоўваюцца для вырошчвання высокапрадукцыйных культур гэтай найкаштоўнейшай пароды дрэў па ўсёй краіне.