Васіль Быкаў, Беларусь | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Вядомыя беларусы | Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў
Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў

Васіль Уладзіміравіч Быкаў, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.

У аснове творчай манеры Быкава – суровая праўда ў адлюстраванні вайны, яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.

Вядомасць Васілю Быкаву прынесла аповесць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-я публікуе аповесці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я – "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін рад з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы ХХ стагоддзя.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званне  Народнага пісьменніка Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1984), у 1986 годзе – быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць "Знак бяды".

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў памёр 22 чэрвеня 2003 года.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі