Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Dec 2013

Каляды і Новы год у Беларусі

Каляды і Новы год у БеларусіЗімовыя канікулы ў Беларусі – час адпачынку, падарожжаў і незабыўных уражанняў.

Тут вас чакаюць вясёлыя навагоднія святы, унікальныя калядныя абрады і, вядома, сапраўдная зіма са снегам і актыўнымі відамі спорту.

Сустракаючы Новы год у Беларусі, вы можаце правесці водпуск у санаторыях, аграсядзібах або на гарналыжных курортах, наведаць старадаўнія палацы і замкі, унікальныя прыродныя запаведнікі, этнаграфічныя музеі і сядзібы навагодніх персанажаў, напрыклад, казачную  Сядзібу Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.

Галоўная ёлка краіны, Кастрычніцкая плошча, МінскНавагоднія святы ў Беларусі пачынаюцца з канца снежня (25 снежня – каталіцкія Каляды) і прадаўжаюцца да сярэдзіны студзеня (7 студзеня – праваслаўнае Ражджаство Хрыстова, 14 студзеня – стары Новы год).

У сталіцы і іншых гарадах Беларусі праходяць народныя гуляннні, святочныя парады і шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурачак, працуюць лядовыя пляцоўкі, кірмашы і выстаўкі-распрадажы... У навагоднюю ноч на галоўных плошчах гарадоў арганізуюцца грандыёзныя гулянні з канцэртамі і святочным феерверкам.

Унікальныя народныя абрады праходзяць у Беларусі ў калядныя дні. Гэта ўнесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА абрад "Калядныя цары", нематэрыяльная спадчына Беларусі – "Жаніцьба Цярэшкі", "Цягнуць Каляду на дуба"…

Калядныя і навагоднія балі ў Беларусі

Навагодняя казка ў Нясвіжы

Навагодняя казка ў НясвіжыУ пачатку студзеня госці Нясвіжскага замка акунуцца ў атмасферу старадаўніх і навагодніх цудаў. Вас чакае цёплы прыём ад князёў Радзівілаў, музычнае суправаджэнне і навагоднія падарункі. Акрамя таго, з 12 снежня ў музеі-запаведніку "Нясвіж" адкрыта выстаўка ўнікальнага музейнага Радзівілаўскага спальнага гарнітура. Мэблевы камплект у стылі Людовіка XVI з 15 прадметаў быў выраблены спецыяльна для князя Канстанціна Радзівіла ў XIX стагоддзі.

Калі: 2-12 студзеня (7 студзеня – выхадны)
Дзе: Нясвіжскі замак (Музей-запаведнік "Нясвіж")

Мірскі баль

Мірскі бальЦудоўная рэзідэнцыя князёў Святаполк-Мірскіх запрашае правесці перадкалядны вечар у атмасферы XVII стагоддзя. На свята ў Партрэтнай зале па традыцыі збяруцца кавалеры і дамы ў прыгожым убранні, якое пасуе свецкаму колу таго часу. Гасцей свята чакаюць жывая інструментальная музыка, свецкія размовы, старадаўнія настольйныя і рухавыя гульні…

Калі: 3 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна

Рэтра-вечар у Мірскім замку

Рэтра-салон пачатку XX стагоддзяДля аматараў джазавай музыкі раскрые дзверы рэтра-салон пачатку XX стагоддзя. У праграме мерапрыемства – усе атрыбуты незабыўнай эпохі: іскрамётныя танцы пад акампанемент джаз-бэнда, фотаздымкі ў інтэр'еры 20-30-х гадоў і прагляд нямога кіно. Прыемным дадаткам стане начная экскурсія па цудоўных залах замка, а таксама конкурс на самую стыльную і элегантную пару вечара.

Калі: 4 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замкуКалядны баль для дам і кавалераў 6-13 гадоў адбудзецца ў Сталовай зале. Першыя крокі ў танцы юным гасцям дапамогуць зрабіць галоўныя героі вечара – гаспадыня замка і дамы з вышэйшага свету. У час паказу дзеці зробяць захапляючае падарожжа па царстве злой вядзьмаркі і дапамогуць княгіне вызваліць сына. Удзельнікаў чакаюць гульні, папулярныя сярод іх равеснікаў у XVIII-XIX стагоддзях, конкурсы і падарункі.

Калі: 5 студзеня
Дзе: Мірскі замак, Гродзенская вобласць
Больш падрабязна

Вялікі навагодні Баль ў Вялікім тэатры

Вялікі навагодні Баль ў Вялікім тэатрыВялікі тэатр Беларусі запрашае акунуцца ў атмасферу шыкоўных баляў XIX стагоддзя з захаваннем дрэс-коду і свецкага этыкету. На працягу двух месяцаў перад балем у тэатры праходзяць заняткі з танцмайстрам, які дапамагае будучым удзельнікам падрыхтавацца да мерапрыемства, развучыць новыя па і танцы: паланэз, вальс, польку, кантрданс, галоп, вальс-мазурку…

Калі: 13 студзеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі

Навагоднія шоу, вечары і канцэрты

Навагодняе танцавальнае шоу "Краіна цудаў"

Навагодняе танцавальнае шоу "Краіна цудаў"Грандыёзны святочны вечар аб'яднае тэатр, цырк, музыку і танец. У навагоднім праекце прымуць удзел прафесійныя музыканты і акцёры: шоу-балет "Феерыя", шоу-балет "Jazz-hand", цыркавое шоу "Kresiva"… Гледачоў чакае калейдаскоп з яркіх нумароў, іскрамётных танцаў і лазернага шоу.

Калі: 19 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Галоўная Ёлка Краіны

Галоўная Ёлка КраіныПа традыцыі галоўная ёлка краіны збірае гасцей у Вялікай зале сталічнага Палаца Рэспублікі. На тэатралізаваным паказе "Па шчупаковай волі, па навагоднім жаданні" юныя гледачы сустрэнуцца з Ямелем, Бабай Ягой, а таксама галоўнымі навагоднімі персанажамі – Дзедам Марозам і Снягурачкай, якія павіншуюць хлопчыкаў і дзяўчынак і ўручаць салодкія падарункі…

Калі: 21 снежня 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі Вялікая зала
Больш падрабязна

Навагодні паказ "Аднойчы ў Снежным каралеўстве"

Навагодні паказ "Аднойчы ў Снежным каралеўстве"Мюзікл "Аднойчы ў Снежным каралеўстве" парадуе захапляльнымі прыгодамі, цудоўнай сцэнаграфіяй і яркімі касцюмамі. Навагодні сіквэл, напісаны па матывах сусветна вядомай казкі Ханса Крысціяна Андэрсена "Снежная каралева", абавязкова падорыць гледачам добры настрой...

Калі: 23 снежня 2013 – 6 студзеня 2014
Дзе: Мінск, Маладзёжны тэатр эстрады

Вялікі калядны канцэрт "Ражджаство ў маім сэрцы"

Вялікі калядны канцэрт "Ражджаство ў маім сэрцы"У калядны вечар для мінчан і гасцей горада прагучаць творы вялікіх кампазітараў класічнай музыкі: Баха, Качыні, Альбіноні, Штрауса, Вівальдзі... У праграме – выступленні лепшых вакалістаў і музыкантаў Беларусі: калектыву "Класік-джаз трыа", вядучых салістаў Вялікага тэатра Алены Шведавай, Наталлі Акінінай і Андрэя Марозава, капэлы хлопчыкаў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Грушакова.

Калі: 24 снежня
Дзе: Мінск, КЗ "Верхні горад"

Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак

Святочнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак У пераднавагоднія дні па цэнтральных вуліцах Мінска і ўсіх абласных гарадоў у яркім, вясёлым шэсці пройдуць галоўныя персанажы надыходзячых свят – Дзяды Марозы і Снягурачкі. На пляцоўках будуць арганізаваны цікавыя конкурсы,  міні-канцэрты і іншыя сюрпрызы з удзелам казачных персанажаў. А галоўнай падзеяй дня для мінчан і гасцей сталіцы па традыцыі стане цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы краіны, якую ўстановяць на Кастрычніцкай плошчы.

Калі: 25 снежня
Дзе: Мінск – праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча
абласныя гарадыабласныя гарады
Больш падрабязна

шоу "Навагодняя казка на лёдзе"

Лядовае шоу "Навагодняя казка на лёдзе"Першае беларускае музычна-тэатралізаванае шоу на лёдзе збярэ фігурыстаў нацыянальнай зборнай, лаўрэатаў  міжнародных конкурсаў і прызёраў чэмпіянату Беларусі, а таксама акрабатаў, фокуснікаў, майстроў фаер-паказаў. У аснове казачнай гісторыі - адвечнае пытанне ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. У рабоце над праектам прынялі ўдзел вядомыя беларускія кампазітары Эдуард Ханок, Алег Елісеенкаў, Андрэй Анкудзінаў…

Калі: 25, 26, 28 снежня
Дзе: Мінск-Арэна

I Міжнародны музычна-тэатральны фестываль "Масленікаўскія калядкі"

Масленікаўскія калядкіМіжнародны фэст пройдзе ў рамках акцыі "Магілёў – культурная сталіца СНД і Беларусі 2013 года" і будзе прымеркаваны да 100-гадовага юбілею вядомага мастака Паўла Масленікава. Напярэдадні Каляд форум упершыню збярэ музейныя батлеечныя тэатры з розных краін свету…

Калі: 19 снежня – студзень 2014
Дзе: Магілёў
Больш падрабязна

Калядныя народныя абрады

Народны абрад "Каляды"

Народны абрад "Каляды"Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах запрашае паўдзельнічаць у адным з самых цікавых і значных для беларусаў абрадаў – Калядах. Згодна з традыцыяй, напярэдадні Вадохрышча на вуліцах збіраліся "ражаныя" - пераапранутыя ў рознае адзенне, якія хадзілі па хатах, спявалі песні-калядкі і за пачастунак разыгрывалі для гаспадароў вясёлыя паказы. Галоўнымі персанажамі святочнага шэсця былі мядзведзь і каза – сімвал урадлівасці і сямейнага дабрабыту.

Калі: 15 снежня – 20 студзеня
Дзе: Мінскі раён, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"

Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"Гэты старажытны народны абрад – нематэрыяльная каштоўнасць Беларусі. У даўнія часы вясёлае каляднае ігрышча праводзілася напярэдадні Каляд. На адзін вечар кожны малады хлопец станавіўся Цярэшкам і выбіраў сабе спадарожніцу. А потым усе "пары" гулялі жартоўнае вяселле з песнямі, танцамі пад гармонік і гульнямі. Абрад захавалі ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна, куды кожны год запрашаюць гасцей.

Калі: 6 студзеня
Дзе: вёска Аношкі, Лепельскі раён, Віцебская вобласць

Народны абрад "Калядныя цары"

Народны абрад "Калядныя цары"На стары Новы год у беларускай вёсцы Семежава праводзяць унікальны абрад "Калядныя цары", які набыў сусветную славу. Ён уваходзіць у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Працэсія "цароў", правобразам якіх былі салдаты царскай арміі, наведвае дамы мясцовых жыхароў і разыгрывае драму "Цар Максімілян".

Калі: 13 студзеня
Дзе: вёска Семежава, Капыльскі раён, Мінская вобласць

Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"

Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"У даўнія часы ў многіх вёсках Беларусі цыкл калядных святкаванняў завяршаў вясёлы абрад "Цягнуць Каляду на дуба". Сёння ён захаваўся ў вёсцы Навіны Бярэзінскага раёна і занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На дуб або любое старое дрэва (ліпу, вярбу) 21 студзеня зацягвалі кола або сноп – так званую Каляду. Беларусы верылі, што гэта прыцягвае багаты ўраджай, поспех і шчасце на ўвесь будучы год.

Калі: 21 студзеня
Дзе: вёска Навіны, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі