Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Dec 2013

Галоўная ёлка Беларусі запаліць свае агні ў Палацы Рэспублікі 27 снежня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная ёлка Беларусі запаліць свае агні ў Палацы Рэспублікі 27 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што па традыцыі на свята будуць запрошаны выдатнікі вучобы, актывісты піянерскага руху, лепшыя юныя спартсмены краіны, а таксама дзеці, якія найбольш маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне дзяржавы, - дзеці-сіроты і тыя, што засталіся без апекі бацькоў, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі і г.д. Для іх у гэты дзень у Палацы Рэспублікі будзе працаваць выстаўка "Калядная зорка", на якой будуць прадстаўлены розныя навагоднія вырабы, зробленыя рукамі выхаванцаў устаноў дадатковай адукацыі, адбудзецца казачны паказ.

Паводле слоў Віктара Якжыка, па традыцыі на святкаванне Каляд і Новага года ў Мінск запрошаны юныя беларусы з гімназій Рыгі і Вільнюса.

Рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці" арганізуецца ўжо 19-ы раз, а ўпершыню прайшла ў 1995 годзе. "За гэты час шмат што змянілася ў лепшы бок. Ідзе актыўны працэс пераводу дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з інтэрнатных устаноў у дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, а таксама іншыя формы замяшчальнай сям'і. На сённяшні дзень больш за 70 працэнтаў дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў (18,5 тыс.), выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, у прыёмных, замяшчальных і іншых сем'ях", - адзначыў намеснік міністра.

Важным вынікам дзеяння дэкрэта нумар 18 Віктар Якжык назваў той факт, што многім бацькам, дзеці якіх трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча, пачалі вяртаць бацькоўскія правы. "Для любога дзіцяці галоўней таты і мамы людзей на свеце няма, і задача дзяржавы зрабіць так, каб дарослыя выпраўлялі свае паводзіны і вярталі дзяцей у сем'і", - сказаў намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі