Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Dec 2012

Магілёў аб'яўлены культурнай сталіцай СНД у 2013 годзе

Магілёў аб'яўлены культурнай сталіцай СНД у 2013 годзе

5 снежня, Ашхабад /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Магілёў аб'яўлены культурнай сталіцай СНД у 2013 годзе. Адпаведнае рашэнне прынята ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі пасяджэння зацвердзілі Палажэнне аб Міждзяржаўнай праграме "Культурныя сталіцы Садружнасці". Прынята рашэнне рэалізаваць гэту праграму ў 2013 годзе ў Азербайджане, Арменіі і Беларусі, аб'явіўшы адпаведна гарады Габала, Гюмры і Магілёў культурнымі сталіцамі Садружнасці.

Праграма прызначана стаць эфектыўным інструментам міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў сферы культуры, садзейнічаць стварэнню спрыяльнага клімату для эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва, а таксама гуманітарнаму, сацыяльнаму, эканамічнаму і інфраструктурнаму развіццю асобных тэрыторый і гарадоў, павышэнню статусу Садружнасці на міжнароднай арэне.

Магілёў - культурная сталіца СНД 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі