Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Сак 2022

Зніжэнне рэгуляторнага націску, крэдытныя рэсурсы. Галоўчанка аб мерах падтрымкі эканомікі

Зніжэнне рэгуляторнага націску, крэдытныя рэсурсы. Галоўчанка аб мерах падтрымкі эканомікі

30 сакавіка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў сёння журналістам аб плануемых мерах падтрымкі эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"План падтрымкі эканомікі ў першую чаргу мае пад сабой аснову ў зніжэнні рэгуляторнага націску на бізнес. Прычым тут мы не робім адрознення паміж прыватным бізнесам і дзяржаўным. Задача стаіць максімальна спрасціць усе працэдуры, знізіць плату для суб'ектаў гаспадарання за ажыццяўленне нейкіх працэдур. Нядаўна мы падпісалі пастанову па адмене шэрага адмінпрацэдур, скарачэнні колькасці дакументаў, змяншэнні платы, пераводзе часткі з іх наогул на бясплатную аснову. Галоўнае - перавесці гэта ўсё ў лічбавую форму. Такая работа цяпер вядзецца вельмі інтэнсіўна", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, прадпрыемствам будуць даступны крэдытныя рэсурсы, стаўка па якіх будзе падтрымлівацца дзяржавай. "Мы не забылі і пра малы і сярэдні бізнес. Па каналах Банка развіцця будуць выдзяляцца крэдытныя сродкі для прадпрыемстваў МСП, якія займаюцца або плануюць займацца праграмамі вытворчага імпартазамяшчэння", - адзначыў прэм'ер-міністр. Складзены цэлы пералік тавараў, якія неабходна замясціць. "Калі кампаніям, якія займаюцца імпартазамяшчэннем, патрэбны сродкі, каб набыць дадатковае абсталяванне, стартаваць на новай пляцоўцы, то па каналах Банка развіцця пад працэнтную стаўку, якая субсідзіруецца, (ніжэйшую за стаўку рэфінансавання) мы гатовы выдзяляць такія сродкі", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, дапрацоўваюцца галіновыя меры падтрымкі. "Вядзём работу і над праектам больш глабальнага дакумента, які хочам прапанаваць кіраўніку дзяржавы. Там дастаткова мер па падтрымцы бізнесу і грамадзян. У нечым гэтыя меры пераклікаюцца з расійскімі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі