Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Врс 2023

Зборка беларускіх камбайнаў і ліфтаў: якія кааперацыйныя праекты плануюцца ў Краснадарскім краі

Зборка беларускіх камбайнаў і ліфтаў: якія кааперацыйныя праекты плануюцца ў Краснадарскім краі
Фота з архiва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе рэалізаваць у Краснадарскім краі шэраг буйных праектаў па прамысловай кааперацыі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў перад пасяджэннем рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Краснадарскага края, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ў Краснадарскім краі вельмі шырока прадстаўлены ва ўсіх сферах, але сёння на парадку дня ўзаемная кааперацыя ў прамысловай вытворчасці. Мы ўжо маем вузлавую зборку трактароў МТЗ і сёння падпісваем пагадненне аб пачатку такіх жа праектаў па зборцы камбайнаў, ліфтавага абсталявання і аўтамабіляў МАЗ. Гэтыя буйныя інвестпраекты дадуць магчымасць павялічыць нашу прысутнасць на тэрыторыі Краснадарскага края. Мы прадстаўлены ў гэтым рэгіёне і ў іншых напрамках - практычна ў кожным магазіне прысутнічае беларуская харчовая прадукцыя. Акрамя таго, развіта сетка фірменных магазінаў прадукцыі лёгкай прамысловасці і іншых беларускіх тавараў", - сказаў Аляксей Багданаў.

Ён таксама нагадаў, што ў канцы 2022 года ва ўзаемадзеянні адбыўся своеасаблівы апгрэйд - была распрацавана і падпісана дарожная карта па супрацоўніцтве Беларусі і Краснадарскага края на 2023-2024 гады. Важным блокам у дакуменце была прамысловая кааперацыя, у тым ліку менавіта стварэнне і развіццё зборачных вытворчасцей трактароў МТЗ, аўтобусаў МАЗ, камбайнаў "Гомсельмаша" і ліфтаў "Магілёўліфтмаша".

"Таксама прадугледжаны пастаўкі камунальнай і пасажырскай, спецыяльнай і будаўнічай тэхнікі, племянной прадукцыі. Акрамя таго, Беларусь востра зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў насенняводстве, асабліва гэта датычыцца насення цукровых буракоў. Што датычыцца будаўніцтва, бакі правялі шэраг візітаў і перагавораў. У гэтай сферы нам неабходна падналегчы. Беларусь гатова прыняць удзел у будаўніцтве ў тым ліку сацыяльных аб'ектаў - дзіцячых садоў, школ. У нас ёсць паспяховы вопыт работы ў РФ у гэтым напрамку", - адзначыў міністр. Пытанні водаадвядзення, водаачысткі, біржавога гандлю таксама ўключаны ў дарожную карту.

Для абмеркавання на пасяджэнні рабочай групы выбраны тры асноўныя тэмы - прамысловая кааперацыя, узаемадзеянне ў галіне аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва. "Хацеў бы падзякаваць нашым расійскім сябрам і партнёрам за зацікаўленасць у паглыбленні кааперацыі і далейшым нарошчванні супрацоўніцтва з Беларуссю. Ёсць вялікі патэнцыял для развіцця нашых двухбаковых адносін. Знешні гандаль традыцыйна з'яўляецца драйверам і асноўным паказчыкам нашага развіцця. Мы добра спрацавалі ў бягучым перыядзе: паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 7 месяцаў узаемны тавараабарот вырас на чвэрць - на 24,8 працэнта. Нарошчваем экспарт у гэты расійскі рэгіён. Зацікаўлены і ў імпарце. Вялікім попытам у Беларусі карыстаецца прадукцыя з Краснадарскага края - насенне рапсу і сланечніка, цытрусавыя, алей, агародніна кансерваваная, рыс і іншыя тавары", - адзначыў Аляксей Багданаў у час пасяджэння.

Актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Так, сёння будзе падпісана пагадненне аб пабрацімстве Мінска і Сочы. "Упэўнены, што ўзаемадзеянне на ўзроўні гарадоў і раёнаў здольна ўнесці істотны станоўчы ўклад у далейшы рост тавараабароту", - падкрэсліў міністр.

Асаблівую ўвагу ён звярнуў на развіццё і ўдасканаленне прававой базы. "Сёння на сустрэчы ў прэм'ер-міністра будзе падпісана актуалізаванае пагадненне паміж урадам Беларусі і адміністрацыяй Краснадарскага края аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Перакананы, што візіт дэлегацыі Краснадарскага края ў Беларусь будзе садзейнічаць узяццю новай вышыні ў гандлёва-эканамічным узаемадзеянні, а таксама садзейнічаць паспяховай рэалізацыі новых сумесных праектаў", - рэзюмаваў кіраўнік МАРГ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі