Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Снж 2020

Візіт еўрапейскіх экспертаў на БелАЭС 16-18 снежня не адбудзецца - Дзяржатамнагляд

Візіт еўрапейскіх экспертаў на БелАЭС 16-18 снежня не адбудзецца - Дзяржатамнагляд
Фота з архіва

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запланаваны на 16-18 снежня візіт еўрапейскіх экспертаў на Беларускую АЭС не адбудзецца. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі (Дзяржатамнагляд).

"Паводле рабочай інфармацыі каманды партнёрскага агляду ENSREG, еўрапейскія партнёры прынялі рашэнне адмяніць свой візіт у Беларусь 16-18 снежня. Разам з тым афіцыйнае паведамленне аб адмене візіту на адрас беларускага боку не паступала", - паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.

У дэпартаменце адзначылі, што "беларускі бок пайшоў насустрач усім пажаданням еўрапейскіх партнёраў для таго, каб гэты візіт адбыўся ў цяперашніх няпростых эпідэміялагічных умовах".

"Пацвярджаем прыхільнасць да сваіх добраахвотных абавязацельстваў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Разлічваем на канструктыўнае ўзаемадзеянне з еўрапейскімі партнёрамі ў рэчышчы ўзгодненых практычных дамоўленасцей", - дадалі ў Дзяржатамнаглядзе.

Як паведамлялася, 16-18 снежня планаваўся візіт экспертаў Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі (ENSREG) на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у час партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе.

Беларусь правяла стрэс-тэсты БелАЭС па працэдуры Еўрапейскага саюза на добраахвотнай аснове. Пры іх выкананні ацэньвалася наяўнасць "запасаў бяспекі" над патрабаваннямі, устаноўленымі нацыянальным заканадаўствам. Крытэрыі стрэс-тэстаў уключалі праверку надзейнасці атамнай станцыі на выпадак стыхійных бедстваў, у прыватнасці землетрасенняў і паводак, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, крытэрыі ўключалі шырокае кола рызык, выкліканых чалавечым фактарам.

Па выніках стрэс-тэстаў нацыянальны рэгулятар (Дзяржатамнагляд) падрыхтаваў нацыянальны план дзеянняў, які абагульніў як рэкамендацыі па выніках нацыянальнай экспертызы, так і рэкамендацыі экспертаў еўрапейскай партнёрскай праверкі. У дакуменце змешчаны 23 мерапрыемствы з тэрмінамі іх рэалізацыі з 2019-га па 2025 гады. Частка рэкамендацый ужо выканана, у тым ліку тыя, што датычацца дадатковых сістэм і абсталявання для забеспячэння бяспекі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі