Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2023

Вынікі і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці абмяркоўваюць у Брэсце

Вынікі і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці абмяркоўваюць у Брэсце

7 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння праходзіць VIII пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікам нашых сустрэч, рабоце прамысловых прадпрыемстваў, гандлю можна паставіць станоўчую ацэнку. Зразумела, хацелася б большага. За 9 месяцаў 2023 года мы ўжо нагандлявалі на $100 млн. Трэба разумець, што ва ўмовах санкцый даводзіцца пераарыентоўвацца па напрамках, у момантах, якія неабходны для нашай прамысловасці. Не спыняемся ва ўзаемадзеянні ў іншых сферах. Разам будуем далёка ідучыя планы на будучыню", - падкрэсліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка - адказны за каардынацыю супрацоўніцтва Беларусі і Іркуцкай вобласці.

Сумеснымі намаганнямі бакі дабіліся істотных поспехаў і змаглі выканаць практычна ўсе задачы, пастаўленыя на папярэднім пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці. З кожным годам робяцца новыя захады для больш цеснага ўзаемадзеяння. Перспектывы ёсць не толькі ў гандлёва-эканамічнай сферы, але і ў сацыяльнай (ахове здароўя, адукацыі, культуры, турызме). Асаблівая ўвага ўдзяляецца транспартна-лагістычнай сферы, кааперацыі прадпрыемстваў.

"З Іркуцкай вобласці прыбыла вялікая дэлегацыя. Разам з вамі разгледзім шэраг важных напрамкаў, у прыватнасці, у развіцці ляснога, аграпрамысловага комплексу, сістэмы адукацыі. Два кіраўнікі - Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - дакладна задалі вектар узаемадзеяння ў міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Мы гэтага вектара прытрымліваемся, - сказаў губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў. - Сёння вельмі важна паглядзець на перспектывы развіцця. Рэзерваў у нас дастаткова. Упэўнены, гэта сустрэча надасць імпульс узаемаадносінам, якія ўжо ёсць паміж намі. Бачым, што гэта прыносіць адпаведны вынік".

Дэлегацыя Іркуцкай вобласці прыбала ў Беларусь 6 снежня. Прадугледжана насычаная праграма, якая ўключае правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы дзелавых колаў, наведванне шэрага прадпрыемстваў, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Абавязкова расійскія госці пабываюць у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі