Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Лют 2024

Вопыт і напрацаваныя практыкі. З якімі краінамі супрацоўнічае Беларусь у атамнай энергетыцы

Вопыт і напрацаваныя практыкі. З якімі краінамі супрацоўнічае Беларусь у атамнай энергетыцы
Фота з архiва

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З якімі краінамі супрацоўнічае Беларусь па пытаннях атамнай энергетыкі, расказаў у час круглага стала ў БЕЛТА намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу - начальнік вучэбна-трэніровачнага цэнтра РУП "Беларуская атамная электрастанцыя" Аляксандр Ерын.

"Вялікую цікавасць да ўзаемадзеяння з нашай краінай выказвае Турцыя. Нашы спецыялісты ўжо не адзін раз наведалі пляцоўку "Акую" і паўдзельнічалі ў місіях тэхнічнай падтрымкі. У 2023 годзе быў арганізаваны візіт спецыялістаў "Акую" і на БелАЭС па пытаннях аварыйнай гатоўнасці і рэагавання", - расказаў Аляксандр Ерын.

У снежні 2022 года на БелАЭС прыязджала дэлегацыя з Бангладэш, дзе будуецца АЭС "Рупур". Яны наведвалі станцыю з тыднёвым турам па пытаннях падрыхтоўкі персаналу і знаёміліся з прыкладамі, якія могуць прымяняцца на новай станцыі.

"Асноўным нашым партнёрам з'яўляецца Расійская Федэрацыя і дзяржкарпарацыя "Расатам". З імі мы ўзаемадзейнічаем на пастаяннай аснове - абменьваемся рознымі практыкамі, запрашаем да сябе, удзельнічаем у мерапрыемствах атамных станцый на пляцоўках расійскіх АЭС. Акрамя таго, узаемадзейнічаем з Кітаем. Яны будуюць новыя блокі, таму прадаўжаем супрацоўнічаць з імі па пытаннях навучання спецыялістаў і абмену вопытам", - заявіў намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу БелАЭС.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі