Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2023

"Вялікі камень" прадставіў свой патэнцыял на семінары ў Азербайджане


Фота з архiва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі камень" прадставіў свой патэнцыял на семінары "Азербайджан - Беларусь: інвестыцыі, гандаль і лагістыка", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

У Баку міжнародная інвестыцыйна-кансалтынгавая кампанія ASER сумесна з індустрыяльным паркам "Вялікі камень" пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Азербайджане правялі семінар, прысвечаны гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі.

У семінары прынялі ўдзел уласнікі і топ-менеджары буйных кампаній, а тым ліку вытворчых, лагістычных, фінансавых і кансалтынгавых.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі