Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2022

"Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Мардовіі


Фота з архiва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі камень" будзе супрацоўнічаць з Карпарацыяй развіцця Мардовіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Дэлегацыя Мардовіі наведала індустрыяльны парк "Вялікі камень". У інавацыйным цэнтры кіраўніцтва парка прадставіла яго гісторыю і развіццё, расказала пра ўмовы ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці і будаўніцтва інфраструктуры. На заводзе "Фаст-МАЗ", што выпускае каробкі перадач, прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з вытворчым працэсам.

У час візіту адміністрацыя "Вялікага каменя" і Карпарацыя развіцця Рэспублікі Мардовія падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент накіраваны на развіццё дзелавых сувязей паміж паркам і гэтай арганізацыяй.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі