Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Чэр 2023

"Вялікі камень" і карпарацыя Jilin Shouxin Industry Group абмеркавалі супрацоўніцтва ў машынабудаванні


12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Вялікі камень" і карпарацыя Jilin Shouxin Industry Group абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

Кіраўніцтва карпарацыі Jilin Shouxin Industry Group наведала "Вялікі камень". Дэлегаты ў суправаджэнні прадстаўнікоў адміністрацыі і Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка азнаёміліся з гісторыяй развіцця, інвестыцыйнай палітыкай і ўмовамі работы рэзідэнтаў у дэманстрацыйнай зале.

Таксама бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы машынабудавання і іншых галінах.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі