Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Стд 2023

У "Вялікім камені" абмеркавалі супрацоўніцтва з кітайскімі прадпрыемствамі па вытворчасці медтэхнікі

У
Фота industrialpark.by

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Вялікім камені" адбылася сустрэча прадстаўнікоў РУП "Медтэхнацэнтр" і кітайскіх прадпрыемстваў Shanghai Electric Medical Group, Meddivant Medical Instrument і Nielinuo Medical Instrument, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе індустрыяльнага парка.

У мерапрыемстве прыняло ўдзел кіраўніцтва Генеральнага консульства Беларусі ў Шанхаі і Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка.

На сустрэчы бакі абмеркавалі планы супрацоўніцтва на пляцоўцы індустрыяльнага парка, у прыватнасці стварэнне ў "Вялікім камені" прадпрыемства-вытворцы медыцынскай тэхнікі і камплектуючых. У снежні мінулага года ў час візіту кітайскіх кампаній у парку была зарэгістравана кампанія ТАА "СінаБелМедыка".

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі