Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Чэр 2023

У Расіі могуць з'явіцца 10 беларускіх канцэпт-стораў "Да Дому"

У Расіі могуць з'явіцца 10 беларускіх канцэпт-стораў
Фота з архiва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі ў бліжэйшыя гады могуць з'явіцца 10 беларускіх канцэпт-стораў "Да Дому". Аб гэтым заявіла старшыня "Беллегпрама" Таццяна Лугіна на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў лёгкай прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе мы адкрылі пешы беларускі канцэпт-стор "Да Дому" ў Мінску. Там прадстаўлена прадукцыя выключна беларускіх вытворцаў: пасцельная і сталовая бялізна, дамашняе адзенне і посуд, тавары для дызайну інтэр'ера і стварэння ўтульнай атмасферы ў доме - усяго больш за 10 тыс. найменняў. Летам у планах адкрыць такі канцэпт-стор у ГЦ "Сталіца". Таксама мы займаемся разлікам бізнес-плана для адкрыцця на працягу трох гадоў 10 магазінаў фармату "Да Дому" на расійскім рынку", - сказала Таццяна Лугіна.

У цэлым, паводле яе слоў, планаў шмат. "Адзін з сумесных праектаў з расійскім бізнесам - гандлёвая марка "БЕЛРУ", якая ўключае сетку магазінаў пад гэтым брэндам. На дзвюх пляцоўках ужо ёсць гандлёвыя кропкі. У гэтым годзе плануем адкрыць яшчэ тры", - расказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі