Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Стд 2024

У Беларусі за 2023 год вырабілі сельскагаспадарчай прадукцыі больш як на Br33,1 млрд

У Беларусі за 2023 год вырабілі сельскагаспадарчай прадукцыі больш як на Br33,1 млрд
Фота з архiва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў мінулым годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br33,1 млрд і павялічылася ў параўнанні з 2022 годам у супастаўных цэнах на 1,1 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br26,8 млрд, або ў супастаўных цэнах на 2,2 працэнта больш, чым у папярэднім годзе.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займаюць Мінская (26,6 працэнта) і Брэсцкая (22,5 працэнта) вобласці, далей ідуць Гродзенская (17,3 працэнта), Гомельская (12,2 працэнта), Віцебская (10,8 працэнта) і Магілёўская (10,5 працэнта).

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1781 тыс. т, малака - 8331,2 тыс. т, яек 3438,8 млн штук. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 7,7 млн т, рапсу - 0,9 млн т, бульбы - 4 млн т, агародніны - 2,8 млн т, цукровых буракоў - 4,8 млн т.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 97,1 працэнта рэспубліканскага аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака - 97,7 працэнта, яек - 85,2 працэнта, збожжа - 94,6 працэнта, рапсу - 96 працэнтаў, цукровых буракоў - 97,8 працэнта, бульбы - 14,4 працэнта і агародніны - 5,9 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі