Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліп 2023

У Беларусі штогод прадаецца больш як 210 тыс. тон кандытарскіх вырабаў

У Беларусі штогод прадаецца больш як 210 тыс. тон кандытарскіх вырабаў
Аксана Блізнюк

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі штогод прадаецца больш як 210 тыс. тон кандытарскіх вырабаў. Аб гэтым сказала намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Аксана Блізнюк на прэс-канферэнцыі "Навацыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі харчовай галіны. Што належыць да шакаладу і шакаладнай прадукцыі?" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"У Беларусі штогод прадаецца больш як 210 тыс. т кандытарскіх вырабаў, у тым ліку 60 тыс. т шакаладу і шакаладных вырабаў. Якасць беларускіх кандытарскіх вырабаў шырока вядома за межамі краіны", - сказала Аксана Блізнюк.

Паводле яе слоў, 25 ліпеня 2023 года ўступяць у сілу змяненні ў тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі" (ТР МС 021/2011), якія ўстанаўліваюць адзіныя патрабаванні для шакаладу і шакаладнай прадукцыі. Яны былі ініцыяваны і распрацаваны Беларуссю з мэтай ідэнтыфікацыі гэтай прадукцыі, прадастаўлення спажыўцам дакладнай інфармацыі аб яе ўласцівасцях, павышэння якасці і садзейнічання добрасумленнай канкурэнцыі.

"У тэхнічных рэгламентах ЕАЭС адсутнічалі адзіныя патрабаванні да шакаладу, шакаладных вырабаў, какава-прадуктаў. Такім чынам, не забяспечваліся ўмовы добрасумленнай канкурэнцыі на рынку шакаладнай прадукцыі. У шакаладных вырабах выкарыстоўвалася шакаладная глазура або шакаладная маса, якая змяшчала да 100 працэнтаў эквівалентаў або заменнікаў масла какава", - адзначыла яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі