Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Врс 2023

У Беларусі пачалася ўборка кукурузы на зерне

У Беларусі пачалася ўборка кукурузы на зерне
Фота з архiва

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пачалася ўборка кукурузы на зерне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 7 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу больш як 7085,4 тыс.т, з іх 6111,2 тыс.т збожжавых і зернебабовых культур і больш як 974,2 тыс.т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў трох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 1,26 тыс.га плошчаў. Намалочана зерня кукурузы 9,43 тыс.т з ураджайнасцю 75,0 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 3768,8 тыс.т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 15,6 тыс.т, проса - 10,19 тыс.т.

Нарыхтавана льнотрасты 72,6 тыс.т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 73 працэнтах да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Накапана 76,9 тыс.т. Ураджайнасць 362,3 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў. Накапана 163,8 тыс.т, ураджайнасць 449,8 ц/га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі