Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Кст 2023

У Беларусі намалочана 8,3 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы

У Беларусі намалочана 8,3 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
Фота з архiва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана 8,3 млн т збожжа з улікам рапсу і кукурузы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 11 кастрычніка намалочана збожжа з улікам рапсу 8350,2 тыс. т, з іх 7309,4 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай).

Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці завяршылі сяўбу азімых збожжавых.

Азімыя збожжавыя на зерне па рэспубліцы пасеяны на 1409 тыс. га плошчаў, да плана 91,6 працэнта.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях. Убрана 114,8 тыс. га плошчаў, а намалочана 926,7 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 80,7 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 18924,2 тыс. т.

Завяршылі ўборку грэчкі Брэсцкая, Гродзенская, Мінская, Гомельская і Магілёўская вобласці: намалочана 51,2 тыс. т з ураджайнасцю 14,5 ц/га.

Сельгасарганізацыі завяршаюць уборку бульбы: накапана 667,8 тыс. т з ураджайнасцю 352,9 ц/га.

Таксама вядуць уборку цукровых буракоў: накапана 2106,9 тыс. т з ураджайнасцю 456,2 ц/га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі