Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2023

У Беларусі намалацілі больш як 4 млн тон збожжа з улікам рапсу

У Беларусі намалацілі больш як 4 млн тон збожжа з улікам рапсу
Фота з архiва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 4,069 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 8 жніўня, збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 936,6 тыс. га, або 48,9 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 3,176 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Азімага рапсу на зерне ўбрана 316,2 тыс. га (96 працэнтаў да ўборачнай плошчы), намалочана 893,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,2 ц/га.

Лён выцераблены на 31,8 тыс. га, што складае 72,8 працэнта ўборачнай плошчы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі