Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Жнв 2022

Тэхналагічны суверэнітэт і імпартанезалежнасць. Галоўчанка пра будучыню ЕАЭС

Тэхналагічны суверэнітэт і імпартанезалежнасць. Галоўчанка пра будучыню ЕАЭС

26 жніўня, Чалпон-Ата /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў пашыраным складзе заявіў, што краінам ЕАЭС неабходна ставіць амбіцыйныя мэты на будучыню, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што ўчора на пасяджэнні ў вузкім складзе адбылася змястоўная размова па актуальных пытаннях парадку дня. Паводле яго слоў, размова была адкрытай, недзе вострай, але традыцыйна канструктыўнай. "Без вырашэння ўсіх пытанняў, у тым ліку нязручных, немагчыма рэалізацыя мэт, якія былі пастаўлены кіраўнікамі нашых дзяржаў у Дагаворы аб ЕАЭС. З таго часу зроблена нямала. Нейкія бар'еры і перашкоды застаюцца, але яны ўжо не маюць таго забароннага характару, які мелі калісьці. Галоўная задача, якая ставілася на тым этапе, - стварыць свабодны рынак працы, капіталу, тавараў і паслуг. Лічу, што ў цэлым яна выканана", - заявіў ён.

На думку прэм'ер-міністра, цяпер трэба глядзець у будучыню ЕАЭС. "Мы абсалютна правільна ставім пытанне, што калі ў нас саюз, а не проста гандлёвае пагадненне, значыць, трэба ставіць перад сабой новыя амбіцыйныя практыкаарыентаваныя мэты, якія накіраваны на ўмацаванне нашай незалежнасці, не толькі палітычнай, але і тэхналагічнай, прамысловай і гэтак далей", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што ў сусветнай эканоміцы адбываецца завяршэнне эпохі глабалізацыі. "Прагназуецца, што і санкцыйныя войны, якія ўспыхваюць па ўсім свеце, і рост напружання паміж буйнейшымі эканомікамі свету прывядуць да таго, што кожны эканамічны саюз будзе імкнуцца максімальна замкнуць на сваёй тэрыторыі распрацоўку і вытворчасць самай шырокай наменклатуры тавараў. Адбудзецца паступовая перазагрузка тэхналагічных рынкаў і рэлакалізацыя вытворчасці важнейшых тавараў. Такім чынам, для пабудовы інавацыйнай эканомікі ў нас няма іншых варыянтаў, акрамя як умацаваць уласную імпартанезалежнасць", - перакананы ён.

"Як паказала практыка, пабудаваць тэхналагічны суверэнітэт на аснове імпартных тэхналогій і камплектуючых немагчыма. Гэта можа быць танней, так, але, як мы бачым, не заўсёды стратэгічна апраўдана. Улічваючы гэтыя фактары, лічу, што значна больш эфектыўна і мэтазгодна вырашаць задачу дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту на ўзроўні ЕАЭС, выкарыстоўваючы навукова-тэхналагічны і вытворчы патэнцыялы нашых краін. Так, мы шмат аб гэтым гаворым, але настаў час пераходзіць да канкрэтных праграм, якія дадуць адчувальны вынік", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі