Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Ліс 2023

Тавараабарот Беларусі і Бразіліі за дзевяць месяцаў склаў амаль $700 млн

Тавараабарот Беларусі і Бразіліі за дзевяць месяцаў склаў амаль $700 млн
Фота з архiва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Бразіліі за дзевяць месяцаў склаў амаль $700 млн. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч у час сустрэчы з сакратаром па міжнародных адносінах Партыі працоўных Бразіліі Раменіа Перэйра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Валерыя Міцкевіча, Бразілія традыцыйна ўваходзіць у дзясятку гандлёвых партнёраў Беларусі ў свеце. "Тавараабарот за дзевяць месяцаў бягучага года склаў амаль $700 млн. Гэта ў два разы больш за паказчык мінулага года. Акрамя таго, Бразілія - адзін з галоўных пакупнікоў беларускіх угнаенняў", - сказаў ён.

Ён адзначыў, што несправядлівыя санкцыі супраць Беларусі, якія абмяжоўваюць магчымасць паставак угнаенняў у іншыя краіны, негатыўна ўплываюць і на развіццё аграрнага сектара Бразіліі. "Мы неаднаразова на розных узроўнях і пляцоўках звярталі ўвагу сусветнай супольнасці на тое, што санкцыі супраць беларускай калійнай галіны нясуць вельмі негатыўныя наступствы для глабальнай харчовай бяспекі ў свеце. Згодна з афіцыйнымі данымі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, выключэнне Беларусі з пераліку пастаўшчыкоў калію ў мінулым годзе прывяло да зніжэння ўраджаю збожжавых у Афрыцы на 16 працэнтаў. У сваю чаргу невыкарыстанне ўгнаенняў на палях прыводзіць да зніжэння ўрадлівасці на 50 працэнтаў", - падкрэсліў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў.

На думку Валерыя Міцкевіча, безумоўным прыярытэтат сумеснай дзейнасці павінна стаць работа па аднаўленні ранейшых і пошуку новых лагістычных шляхоў пастаўкі тавараў, а таксама забеспячэнні бяспекі банкаўскіх разлікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі