Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Стд 2024

Таджыкістан хоча стварыць у Мінску свой гандлёвы дом

Таджыкістан хоча стварыць у Мінску свой гандлёвы дом

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таджыкістан хоча стварыць у Мінску шматфункцыянальны гандлёвы комплекс. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі Бахтавар Сафарзада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што Беларусь - адзін з прыярытэтных партнёраў Таджыкістана. Краіны абмяркоўваюць развіццё супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Шмат праектаў можна рэалізаваць у сферы культурнага і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Але галоўнай па-ранейшаму застаецца эканоміка.

"У 2023 годзе мы крыху зменшылі тавараабарот, але ўсе планы і мерапрыемствы сведчаць аб тым, што ў 2024 годзе можам дагнаць і перагнаць лічбы 2023 года, - заявіў Бахтавар Сафарзада. - Мы хочам стварыць шматфункцыянальны гандлёвы комплекс, каб ён служыў каардынацыйным цэнтрам для прадстаўнікоў абедзвюх краін".

Пасол нагадаў, што з 2017 года ў Таджыкістане збіраецца беларуская сельскагаспадарчая тэхніка. Такую кааперацыю ён назваў узорным прыкладам у двухбаковых адносінах. "Акрамя рынку Таджыкістана, гэта зборачная прадукцыя карыстаецца поспехам і ў суседніх дзяржавах", - звярнуў увагу кіраўнік дыпмісіі.

Як паведамлялася, у лістападзе 2023 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам. Кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў аб гатоўнасці нарошчваць тавараабарот і падтрымаў адкрыццё магутнага гандлёвага цэнтра.

"Пад $100 млн мы асвоім тавараабарот. Але я хачу, каб вы разумелі: мы гатовы вашу прадукцыю, асабліва сельскагаспадарчую (якой у нас, на жаль, няма) купляць у любых аб'ёмах. У сувязі з гэтым Таджыкістан звярнуўся да нас з просьбай аб стварэнні тут магутнага гандлёвага цэнтра. Вы павінны ведаць, што мы ўсё зробім для таго, каб ён тут быў. Мы прапанавалі вашым ініцыятарам тры месцы ў Мінску. Калі не задавальняе, падбяром яшчэ ўчастак. Гатовы сумесна з вамі ў гэтым напрамку працаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі