Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Кст 2022

Сумесную беларуска-расійскую зборачную вытворчасць гусенічных трактароў арганузіюць у Башкортастане

Сумесную беларуска-расійскую зборачную вытворчасць гусенічных трактароў арганузіюць у Башкортастане
Фота з архiва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод сумесна з кампаніяй "Матрыкс Універсал" арганізуюць у Башкортастане зборачную вытворчасць гусенічных трактароў BELARUS 2103, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе МТЗ.

Адпаведны дакумент падпісалі сёння генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк і намеснік прэм'ер-міністра - міністр сельскай гаспадаркі Башкортастана Ільшат Фазрахманаў.

Пагадненнем прадугледжана пастаўка ў 2023 годзе не менш як 50 адзінак машынакамплектаў гусенічных трактароў з далейшым павелічэннем аб'ёмаў паставак да 100 адзінак у 2024-2025 гадах. Таксама Мінскі трактарны завод забяспечыць павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўку тэхнічных спецыялістаў "Матрыкс Універсал" у вывучэнні ўстройства BELARUS 2103, умоў яго эксплуатацыі і забеспячэння гарантыйнага і постгарантыйнага абслугоўвання.

За дзевяць месяцаў 2022 года ў Башкортастан было пастаўлена 247 трактароў BELARUS. Тэмп росту склаў 229 працэнтаў у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.

Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 года. Са жніўня 2014 года ператвораны ў "МТЗ-Холдынг". Гэта адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуе больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюцца больш за 100 мадэлей трактароў у больш як 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з машынамі розных вытворцаў. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі