Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Крс 2021

Страхар: уступленне Беларусі ў СГА дасць магчымасць палепшыць работу па дыверсіфікацыі экспарту

Страхар: уступленне Беларусі ў СГА дасць магчымасць палепшыць работу па дыверсіфікацыі экспарту
Фота з архiва

28 красавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Уступленне нашай краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю дасць магчымасць палепшыць работу па дыверсіфікацыі экспарту. Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар падчас круглага стала для бізнес-супольнасці па пытаннях уступлення Беларусі ў СГА, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча праходзіла ў Магілёўскім аблвыканкаме ў гібрыдным фармаце - відэаканферэнцыі і асабістай прысутнасці прадстаўнікоў Магілёўскага аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый горада. Акрамя таго, на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і Міністэрства эканомікі.

Гэта мерапрыемства - частка праекта "Садзейнічанне ўраду Рэспублікі Беларусь пры ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю праз узмацненне экспертнага і інстытуцыянальнага патэнцыялу", што фінансуецца ўрадам Расійскай Федэрацыі і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

"Магілёўская вобласць, як і ўся Беларусь у цэлым, з'яўляецца экспартна арыентаванай, мы традыцыйна прадаём на экспарт больш за палову ўсёй вырабленай прадукцыі, а па многіх прадпрыемствах гэты паказчык перавышае 70 працэнтаў, а асобных - наогул блізкі да 100 працэнтаў. Таму пытанні распаўсюджвання нашай прадукцыі з'яўляюцца краевугольнымі і дадуць магчымасць забяспечыць устойлівы рост эканомікі рэгіёна. Гадавы аб'ём экспарту тавараў і паслуг па Магілёўскай вобласці перавышае $2 млрд, пры гэтым дадатнае сальда знешняга гандлю складае $850 млн. І ўступленне нашай краіны ў СГА дасць магчымасць палепшыць работу па дыверсіфікацыі экспарту", - падкрэсліў Руслан Страхар.

Такая сустрэча ў Магілёўскай вобласці стала ўжо чацвёртай. Яе галоўная мэта - павышэнне дасведчанасці бізнесу адносна працэсу і вынікаў уступлення краіны ў СГА, вывучэнне практычных пытанняў, звязаных з пашырэннем беларускіх тавараў і паслуг на знешнія рынкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі