Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Крс 2022

Сіняўскі расказаў, на што ідзе львіная доля сродкаў па дзяржпраграме пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС

Сіняўскі расказаў, на што ідзе львіная доля сродкаў па дзяржпраграме пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 65 працэнтаў сродкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС накіроўваецца на сацыяльную падтрымку насельніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі пасля даклада Прэзідэнту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках 2021 года ў шостай праграме рэалізавана і асвоена больш за Br500 млн. Значная частка гэтых сродкаў - больш за 65 працэнтаў - гэта сацыяльная падтрымка нашага насельніцтва: пытанні аховы здароўя, сацыяльных выплат, аздараўлення, бясплатнае харчаванне дзяцей, якія там жывуць", - растлумачыў міністр. Ён падкрэсліў, што скарачэнне расходаў на гэтыя мэты не прадугледжваецца, але абмяркоўваецца магчымасць аптымізацыі гэтых затрат дзяржавы.

Вадзім Сіняўскі таксама адзначыў, што сур'ёзная ўвага ўдзяляецца сацыяльна-эканамічнаму развіццю пацярпелых рэгіёнаў. "Літаральна па кожным аб'екце, які запланаваны пры рэалізацыі праграмы, кіраўнік дзяржавы вельмі прадметна з мяне патрабаваў. І ён мае намер у бліжэйшы час, наведваючы чарнобыльскія рэгіёны, на месцы азнаёміцца з ходам рэалізацыі", - сказаў кіраўнік МНС.

"Для людзей, якія там пражываюць, для кіраўніцтва абласцей, якія кіруюць гэтымі тэрыторыямі, для нас, дзяржаўных чыноўнікаў, і самае галоўнае - для кіраўніка дзяржавы ўжо даўным-даўно відавочна: гэтыя землі мы не пакідаем, яны ўключаюцца ў гаспадарчы абарот, у тым ліку шляхам даследаванняў, дасканалага вывучэння стану заражэння на гэтых тэрыторыях і магчымасцей рознай вытворчай дзейнасці", - звярнуў увагу Вадзім Сіняўскі. У якасці прыкладу ён прывёў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік, дзе актыўна развіваецца пчалярства (пастаўлена 10 пчальнікоў), гадуецца буйная рагатая жывёла і коні, вядзецца рыбалоўства.

Як паведамлялася, цяпер у Беларусі рэалізуецца шостая Дзяржаўная праграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС да 2025 года. Агульны аб'ём фінансавання па ёй складае амаль Br3 млрд. На выкананне папярэдніх пяці праграм з 1990 года было накіравана больш за $19 млрд.

За кошт сродкаў дзяржпраграмы былі прадастаўлены льготы і выплачаны кампенсацыі пацярпелым ад катастрофы грамадзянам на суму каля Br164 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі