Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Май 2023

Снапкоў: страты на заходніх рынках кампенсаваны пастаўкамі ў дружалюбныя краіны

Снапкоў: страты на заходніх рынках кампенсаваны пастаўкамі ў дружалюбныя краіны
Мікалай Снапкоў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страты на рынках краін Захаду і Украіны ў 2022 годзе былі больш як на 80 працэнтаў кампенсаваны пастаўкамі ў дружалюбныя краіны. У першым квартале 2023 года поўнасцю кампенсаваны страты экспарту ад уплыву санкцый. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мікалай Снапкоў назваў тры ключавыя абмежавальнікі, якія не далі магчымасці ў 2022 годзе і першым квартале 2023 года забяспечыць дадатны эканамічны рост: прамыя гандлёвыя абмежаванні, лагістыка і разлікі. Паводле яго слоў, у сувязі з прамымі гандлёвымі абмежаваннямі, уведзенымі асобнымі заходнімі краінамі, і спыненнем гандлю з Украінай, ключавая рызыка, з якой сутыкнулася эканоміка, - прасяданне экспарту.

"Для купіравання гэтай рызыкі на працягу 2022 года ажыццяўлялася пераарыентацыя экспартных патокаў, пошук шляхоў дастаўкі крытычнага імпарту. Урад штотыднёва кантраляваў выкананне пастаўленых задач па экспарце і вытворчасці па больш як 40 таварах (каля 30 працэнтаў экспарту тавараў краіны) і 70 буйнейшых прадпрыемствах. Арганізаваны штотыднёвы маніторынг паставак на рынкі Расіі, КНР, іншых дружалюбных краін. Антысанкцыйнай групай і аператыўна-сітуацыйным штабам выпрацавана каля 1 тыс. кропкавых і галіновых рашэнняў. Мэта - забеспячэнне бесперабойнай работы суб'ектаў гаспадарання, захаванне і нарошчванне экспарту", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Паводле яго слоў, удалося больш як на 80 працэнтаў кампенсаваць страты на рынках краін Захаду і Украіны пастаўкамі ў дружалюбныя краіны.

У адказ на санкцыі прыняты рашэнні па забароне вывазу тэхналагічнага абсталявання, абмежаванні права продажу акцый і долей замежных кампаній, уласнікі якіх з недружалюбных краін, абмежаванні вывазу прадуктаў харчавання ў мэтах абароны і насычэння спажывецкага рынку, арганізаваны пастаўкі крытычнага імпарту з Кітая.

"Сумесна з парламентам аператыўна адпрацавана прававая аснова, якая дае магчымасць прымяняць меры ў адказ на недружалюбныя дзеянні асобных краін і захоўваць стабільнасць унутры краіны", - рэзюмаваў Мікалай Снапкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі