Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Стд 2024

Рост даходаў насельніцтва і нізкая інфляцыя: Мінэканомікі падвяло вынікі 2023 года

Рост даходаў насельніцтва і нізкая інфляцыя: Мінэканомікі падвяло вынікі 2023 года
Фота з архіва

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках 2023 года забяспечаны рост даходаў насельніцтва і нізкая інфляцыя. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, каменціруючы вынікі работы эканомікі ў 2023 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рост эканомікі ў мінулым годзе меў збалансаваны характар. Вырашаны тры асноўныя задачы - апераджальны рост даходаў насельніцтва, нізкая інфляцыя і занятасць насельніцтва", - адзначыў Андрэй Картун.

У прыватнасці, рэальныя наяўныя даходы насельніцтва за студзень - лістапад 2023 года павялічыліся на 6,1 працэнта. Паводле слоў Андрэя Картуна, у мінулым годзе быў забяспечаны рост сярэдняй зарплаты, а таксама пенсій.

Індэкс спажывецкіх цэн за мінулы год склаў 105,8 працэнта (прагноз не больш як 107-108 працэнтаў). "Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у рэгіёне. У многіх краінах Еўрапейскага саюза, Расіі інфляцыя вышэйшая. Гэта было дасягнута не толькі за кошт мер цэнавага рэгулявання, але і дзякуючы таму, што знешняя кан’юнктура адыграла станоўча. Размова ідзе аб тым, што сусветныя імпартныя цэны на прадукты харчавання знізіліся, што крыху пагоршыла становішча экспарцёраў, але добра паўплывала на інфляцыю", - расказаў намеснік міністра.

Калі гаварыць аб занятасці, то ўзровень беспрацоўя ў мінулым годзе быў забяспечаны таксама на нізкім узроўні - крыху больш за 3 працэнты. "Самы важны вынік тут - скарачэнне ўзроўню так званага скрытага беспрацоўя. Больш як у 2,3 раза скарочана колькасць занятых, якія працавалі няпоўны рабочы час", - адзначыў ён.

Андрэй Картун дадаў, што скарацілася колькасць прадпрыемстваў, якія найбольш пацярпелі ад санкцыйнага націску. "Цяпер на маніторынгу мы трымаем толькі 10 прадпрыемстваў, якім дапамагаем у ручным рэжыме", - адзначыў ён.

У цэлым эканамічны рост забяспечаны вышэй за плануемы. Па выніках мінулага года з перавышэннем выкананы гадавы прагноз па ВУП - тэмп яго росту склаў 103,9 працэнта пры прагнозе 103,8 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі