Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2023

Расійскія кампаніі больш як у два разы павялічылі закупкі газасілікатных блокаў на БУТБ

Расійскія кампаніі больш як у два разы павялічылі закупкі газасілікатных блокаў на БУТБ
Фота з архiва

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія кампаніі больш як удвая павялічылі закупкі газасілікатных блокаў на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У другім квартале гэтага года будаўнічыя кампаніі з Расійскай Федэрацыі набылі на біржавых таргах 123,5 тыс. куб.м сценавых блокаў з ячэістага бетону, што ў 2,2 раза больш, чым у папярэднім квартале. У вартасным выражэнні аб'ёмы закупак павялічыліся ў 2,7 раза, да Br12,8 млн.

У прэс-службе БУТБ адзначаюць, што дадатная дынаміка экспартных продажаў айчыннай прадукцыі абумоўлена не толькі надыходам будаўнічага сезона, калі попыт на будматэрыялы істотна павышаецца, але і ростам папулярнасці біржавога механізма ва ўдзельнікаў рынку.

"За апошнія некалькі месяцаў кола расійскіх пакупнікоў газасілікатных блокаў на біржавой пляцоўцы прыкметна пашырылася, і цяпер гэту прадукцыю рэгулярна набываюць 29 кампаній. Гэта стымулюе беларускіх вытворцаў больш актыўна выкарыстоўваць біржавы канал збыту і павялічваць аб'ёмы заявак на продаж. Акрамя таго, на працягу ўсяго першага паўгоддзя назіраўся штомесячны рост экспартных цэн. Напрыклад, некаторыя асабліва запатрабаваныя віды сценавых блокаў падаражэлі на 42-45 працэнтаў да ўзроўню пачатку года. А паколькі будаўнічы сезон яшчэ ў самым разгары, з вялікай доляй верагоднасці ў бліжэйшы час экспартныя каціроўкі прадоўжаць павышацца", - паведамілі ў прэс-службе біржы.

За студзень - чэрвень 2023 года беларускія ўдзельнікі біржавых таргоў рэалізавалі на рынак Расійскай Федэрацыі 179,9 тыс. куб.м сценавых блокаў з ячэістага бетону на агульную суму Br17,5 млн. Пры гэтым за ўвесь мінулы год аб'ём экспартных продажаў гэтай прадукцыі склаў 33,4 тыс. куб.м і Br3,1 млн адпаведна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі