Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2023

Пуцін: Беларусь і Расія пашыраюць кааперацыю, і гэта вельмі радуе

Пуцін: Беларусь і Расія пашыраюць кааперацыю, і гэта вельмі радуе

17 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Расіі пашыраюцца магчымасці для кааперацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як і дамаўляліся, мы асноўны час прысвецім падрыхтоўцы да сустрэчы ў шырокім складзе з нашымі калегамі з урада - ВДС (Вышэйшы дзяржаўны савет Саюзнай дзяржавы. - Заўвага БЕЛТА). Пагаворым, як звычайна, па ўсім спектры нашых адносін. Гэта датычыцца пытанняў бяспекі, ваеннага супрацоўніцтва. Але аснова ўсяго - гэта эканоміка. Хачу адзначыць, што тавараабарот расце, ён дасягнуў рэкорднага ўзроўню за мінулы год - звыш 43 мільярдаў долараў. Што самае галоўнае і што мяне вельмі радуе - пашыраюцца магчымасці ў галіне кааперацыі (у нас і так у прынцыпе была добра пастаўлена гэта работа), перш за ўсё прамысловай кааперацыі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што ў Беларусі дзякуючы намаганням улад змаглі захаваць прадпрыемствы, створаныя яшчэ ў савецкія гады, і вывесці іх на новы ўзровень развіцця. "Вынікамі гэтага развіцця мы разам можам сёння скарыстацца. Больш таго, аб'ядноўваючы намаганні, мы ствараем нейкую сінергію. З аднаго боку - вашы магчымасці ў сферы прамысловасці, з іншага боку - патрэбнасці нашага рынку і дадатковыя намаганні з боку расійскіх прадпрыемстваў, інжынераў, нават навуковай школы. Усё гэта складваецца вельмі эфектыўна па некаторых галінах. Мы спадзяёмся на тое, што гэта дасць добры вынік як для Беларусі, так і для Расіі", - заявіў Уладзімір Пуцін.

У парадку дня сустрэчы лідараў Беларусі і Расіі таксама пытанні ўмацавання Саюзнай дзяржавы, рэалізацыя саюзных праграм. "Яны адпрацаваны нашымі калегамі ва ўрадзе. Гэта стварае ўмовы, базу для таго, каб рухацца наперад па развіцці нашай кааперацыі, перш за ўсё, вядома, у эканамічнай сферы, - дадаў Уладзімір Пуцін. - Мне здаецца, што ва ўмовах, у якіх мы сёння сустрэліся, нам удасца ў спакойным рэжыме, але ў рабочай абстаноўцы пагаварыць па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі