Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Лют 2022

Пуцін: Беларусь і Расія будуць паднімаць узровень эканамічнага суверэнітэту

Пуцін: Беларусь і Расія будуць паднімаць узровень эканамічнага суверэнітэту
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

18 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія будуць паднімаць узровень эканамічнага суверэнітэту. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках сустрэчы ў Маскве з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты санкцыйны націск з'яўляецца абсалютна нелегітымным. Гэта грубае парушэнне міжнароднага права, аб  якім тыя, хто цяпер гаворыць аб гэтым, клапоцяцца толькі тады, калі ім гэта выгадна. А калі нявыгадна, яны з задавальненнем забываюць пра ўсе нормы міжнароднага публічнага права. Мы гэта цудоўна разумеем. На жаль, мы жывём у такой парадыгме ўжо шмат-шмат гадоў, таму што ўладатрымальнікі, гаспадары сённяшняга жыцця, як яны сябе лічаць, заўсёды інтэрпрэтуюць усё толькі на сваю карысць і пагарджаюць інтарэсамі іншых. Але шлях пераадолення такога стану спраў - толькі ўмацоўвацца самім знутры і перш за ўсё ў сферы эканомікі", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін.

Кіраўнік расійскай дзяржавы перакананы, што Захад у любым выпадку настроены на ўвядзенне новых санкцый, незалежна ад наяўнасці прычыны. Яго мэта - затармазіць развіццё Расіі і Беларусі, а гэта ўжо нядобрасумленная канкурэнцыя, заявіў Прэзідэнт.

Беларусь і Расія ў такіх умовах павінны больш актыўна развіваць імпартазамяшчэнне, павышаць узровень эканамічнага суверэнітэту, лічыць Уладзімір Пуцін. "Для нас сёння важна паднімаць узровень свайго эканамічнага суверэнітэту і быць больш дзеяздольнымі, сучаснымі, надаваць новыя імпульсы развіццю сучасных напрамкаў эканомікі. Гэта лічбавізацыя, штучны інтэлект, генетыка і гэтак далей. І інтэграцыйныя працэсы, якімі мы займаемся, якраз прысвечаны менавіта гэтаму. Задача - павышэнне нашай канкурэнтаздольнасці", - адзначыў расійскі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі